ператка́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
ператку́ |
ператчо́м |
| 2-я ас. |
ператчэ́ш |
ператчаце́ |
| 3-я ас. |
ператчэ́ |
ператку́ць |
| Прошлы час |
| м. |
ператка́ў |
ператка́лі |
| ж. |
ператка́ла |
| н. |
ператка́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
ператчы́ |
ператчы́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
ператка́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ператка́ць сов., в разн. знач. перетка́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ператка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; заг. ператчы; зак., што.
Выткаць, паткаць усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ператка́ць, мсцісл. пірятка́ць, патка́ць ’паткаць (чым)’ у сказах: Аснувала суконныя, а пыткала хлыпянкыю… Чым піряткеш, тым і ладна…, пірітыка́ньне, пытыка́ньня ’тканне, працэс ткацтва’ (Жыв. сл.). Фармальна да пера- і ткаць. Больш падрабязна гл. ператыка́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перетка́ть сов.
1. (всё, многое) ператка́ць, патка́ць;
2. (заново) ператка́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ператка́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ператкаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ператыка́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ператкнуць.
ператыка́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ператкаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
протка́ть сов.
1. (чем-л.) ператка́ць, пратка́ць;
2. (какое-то время) пратка́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ператыка́ць I несов. перетыка́ть; см. ператкну́ць
ператыка́ць II несов., в разн. знач. перетыка́ть; см. ператка́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ператыка́ць (перэтыка́ць) ткаць ніткамі рознага колеру. перэтыка́нье ’вытканыя па краях каляровыя дарожкі (на канцах ручніка, па краю сарочкі і г. д.)’ (ТС), перэтыка́ный ’з вытканым узорам (напр., ніз хвартуха, з чырвоных нітак)’, натка́ны, натыка́ны, заты́каны ’з вытканым узорам’, натыка́ты ’ткаць каляровым узорам’ (Уладз.), ператыка́нка ’спадніца з ператыканага палатна, ператыканая коўдра’, ператыка́ны ’саматканы (пра паўсуконны матэрыял)’ (стаўб., Нар. сл.), пірітыка́нкі ’пасцілка з узорамі’ (мсцісл., Жыв. сл.), пірітыка́нычка ’саматканая посцілка’ (Юрч. СНЛ). Рус. перетыка́ть ’ткаць, пераплятаць ніткі асновы ўтком; ткаць на палатне палоскі, узор утком іншага колеру ці іншай фактуры’, перетыка́нный ’з тканым узорам (палатно, ручнік)’; польск. przetkać, в.-луж. přetkać, přetkawać, н.-луж. pśetkaś; славац. pretkávať ’ткаць ніткамі іншага колеру’, pretkať ’праткаць, ператкаць’, славен. pretkáti ’ператкаць, выткаць, выткаць нанава’, серб.-харв. pretkȁti ’зноў выткаць; абшыць аблямоўкай’. Да пера- (гл.) і ‑тыка́ць, якое з’яўляецца прасл. ітэратывам (*tykati) да першаснага прасл. *tъktʼi ’ткаць’, звязанага генетычна з *tъknǫti; *tъktʼi узыходзіць да і.-е. *tek‑ ’плесці, віць’ > ’ткаць’. А семантыка прасл. інавацыі *tъkati адлюстроўвае нейкія больш актуальныя прыкметы, напрыклад, значна большую імклівасць увядзення і прасоўвання ў зеве ўточнай ніткі дзякуючы выкарыстанню чаўнака’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 117–118). Да ткаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)