ператвары́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ператвару́ ператво́рым
2-я ас. ператво́рыш ператво́рыце
3-я ас. ператво́рыць ператво́раць
Прошлы час
м. ператвары́ў ператвары́лі
ж. ператвары́ла
н. ператвары́ла
Загадны лад
2-я ас. ператвары́ ператвары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час ператвары́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ператвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак.

1. каго-што ў каго-што. Перавесці ў другі стан, надаць іншы выгляд, змяніць якім-н. чынам.

П. ваду ў пару.

П. справу ў забаўку.

2. што ў што. Ажыццявіць на справе, увасобіць у чым-н. пэўным, канкрэтным.

П. мары ў жыццё.

3. каго-што ў каго-што. У казках, паданнях і пад.: перавярнуць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

Чараўніца ператварыла чалавека ў дрэва.

|| незак. ператвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ператварэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ператвары́ць сов.

1. преврати́ть, обрати́ть;

п. краі́ну ў квітне́ючы сад — преврати́ть страну́ в цвету́щий сад;

вёску ~ры́лі ў ву́зел абаро́ны — дере́вню преврати́ли в у́зел оборо́ны;

п. у жарт — преврати́ть (обрати́ть) в шу́тку;

2. преобрази́ть;

п. зямлю́ — преобрази́ть зе́млю;

3. (в дело, в жизнь) претвори́ть, воплоти́ть;

п. ма́ры ў жыццё — претвори́ть (воплоти́ть) мечты́ в жизнь;

4. (у каго, што) фольк. преврати́ть, оберну́ть (в кого, что, кем, чем);

чараўні́ца ~ры́ла чалаве́ка ў дрэ́ва — колду́нья преврати́ла челове́ка в де́рево

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ператвары́ць, ‑твару, ‑творыш, ‑творыць; зак.

1. што. Зрабіць з аднаго што‑н. другое, перавесці ў другі стан, надаць зусім іншы выгляд, змяніць якім‑н. чынам. Ператварыць край у квітнеючы сад. □ У рукі ўласныя свой лёс Узяў народ вольналюбівы, На вогнішчах палацы ўзнёс, Ператварыў балоты ў нівы. Крапіва. Немцы ператварылі Мінск у руіны. Шкраба. // Змяніць змест, характар чаго‑н., надаць чаму‑н. іншы сэнс. Ператварыць справу ў забаўку. □ Бязрукія паказвалі сваё голае калецтва і енчылі, вымушаныя ператварыць свае няшчасці ў прафесію. Чорны. — А мы не ператворым чужы сакрэт у набытак для плеткароў? — парушыла маўчанне Таня. Машара.

2. што. Ажыццявіць на справе што‑н., увасобіць у чым‑н. пэўным, канкрэтным. Цяпер трэба рыхтавацца да паўстання, каб скінуць уладу буржуазіі і сілай зброі ўстанавіць Савецкую ўладу. Усё гэта зрабіць нялёгка, але магчыма. Трэба гэтую магчымасць ператварыць у сапраўднасць. Гурскі. Казкі ўсе ператварылі на сапраўднасць мы, на былі. Дубоўка.

3. у каго-што. У казках, паданнях — прымусіць змяніць свой твар, выгляд, перавярнуць у каго‑, што‑н. з дапамогай чараў. Чараўнік ператварыў чалавека ў дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

претвори́ть сов., книжн.

1. (превратить) ператвары́ць;

2. (воплотить в жизнь) ператвары́ць (у жыццё), ажыццяві́ць;

иде́и претвори́ть в жизнь ідэ́і ператвары́ць у жыццё (ажыццяві́ць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воплоти́ть сов. увасо́біць; (осуществить) ажыццяві́ць, ператвары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зруйнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

Разбурыць, ператварыць у руіны або знішчыць.

|| наз. зруйнава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

преврати́ть сов. ператвары́ць; (обратить) перавярну́ць; см. превраща́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

муміфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Ператварыць (ператвараць) у мумію¹; бальзамаваць.

М. цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стваро́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Ператварыць у тварог.

|| незак. стваро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. стваро́жванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)