здольнасць банка задаволіць патрэбнасць у наяўных сродках для своечасовага і поўнага выканання сваіх абавязацельстваў. Забяспечвае лёгкасць рэалізацыі, продаж, ператварэнне матэрыяльных каштоўнасцей у грашовыя сродкі. Дае магчымасць банку ператварыць свае актывы, захоўваючы нязменнай іх намінальную вартасць, у сродкі аплаты і (або) набыць сродкі на біржавых таргах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СТНИК КОМИТЕ́ТА ЗАПАДНОГО ФРО́НТА ВСЕРОССИ́ЙСКОГО ЗЕ́МСКОГО СОЮ́ЗА»,
штодзённая газета. Выдавалася з 1916 да 10(23).1.1918 у Мінску на рус. мове. Узнімала праблемы забеспячэння франтавікоў харчаваннем, прадметамі штодзённага карыстання, мед. дапамогай. Выступала за беспартыйнасць у працы па абслугоўванні фронту, процістаяла намаганням ператварыць газету ў інструмент паліт. барацьбы. У сувязі з рэарганізацыяй к-та Земсаюза з 17(30).11.1917 называлася «Известия комитета объединенных работников Земсоюза и Западного фронта», з 19.12.1917 (1.1.1918) — «Известия комитета объединенных работников и временного управления Земсоюза Западного фронта».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«О́МЛАДЗІНА»
(сербскае моладзь),
«Аб’яднанне сербскай моладзі», культурна-асветніцкая і грамадска-паліт.арг-цыя ў Сербіі і Ваяводзіне (уваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі) у 1866—72. Аб’яднала культ.-асв. гурткі студэнтаў і інтэлігенцыі і абвясціла сябе прадстаўнічым органам усіх паўд.-слав. народаў; падтрымлівала кантакты з балг.нац.-вызв. рухам, культ. дзеячамі Чэхіі, Славакіі, Расіі. З 1870 у складзе «О.» аформілася рэв.-дэмакр. плынь на чале з С.Маркавічам, якая імкнулася ператварыць «О.» ў рэв.паліт. партыю. У 1871 «О.» забаронена ўладамі Сербіі і Аўстра-Венгрыі, але яшчэ некаторы час існавала тайна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАЎНО́ЧНЫ САЮ́З РУ́СКІХ РАБО́ЧЫХ»,
адна з першых рэв. рабочых арг-цый у Расіі. Створаны ў канцы 1878 у Пецярбургу рабочымі-рэвалюцыянерамі В.П.Абнорскім і С.М.Халтурыным (каля 200 чл.). Узначальваўся ЦК. Праграма (канец 1878) патрабавала для рабочых паліт. правоў і свабод, гал. мэтай «Саюза» лічыла звяржэнне існуючага паліт. і эканам. ладу як несправядлівага. Чл. «Саюза» вялі рэв. прапаганду, удзельнічалі ў стачках, падтрымлівалі стачачнікаў грашовымі сродкамі, імкнуліся ператварыць «Саюз» у агульнарас. арг-цыю, выдавалі лістоўкі, надрукавалі адзіны нумар першай рас. рабочай газеты «Рабочая заря» (лют. 1880). У сак. 1880 пасля шматлікіх арыштаў «Саюз» спыніў існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕНІКАЛО́ПАЎ (Мікалай Сяргеевіч) (13.3.1924, г. Сцепанакерт, Азербайджан — 22.1.1993),
савецкі фізікахімік. Акад.АНСССР (1976, чл.-кар. з 1966). Скончыў Ерэванскі політэхн.ін-т (1945). У 1949—80 у Ін-це хім. фізікі, з 1985 дырэктар Ін-та сінт. палімерных матэрыялаў АНСССР, адначасова (з 1961) праф. Маскоўскага фізіка-тэхн. ін-та. Навук. працы па кінетыцы і механізме іоннай полімерызацыі, тэхналогіі палімерных кампазіцыйных матэрыялаў. Адкрыў новы элементарны акт полімерызацыі — перадачу ланцуга праз палімер (1961), магчымасць полімерызацыі пры высокім ціску ў спалучэнні з дэфармацыяй зруху рэчываў, якія цяжка ператварыць у палімеры інш. метадамі. Прапанаваў метады напаўнення тэрмапластаў мінер. напаўняльнікамі непасрэдна ў ходзе полімерызацыі. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНІНГРА́ДСКАЯ СПРА́ВА,
назва серыі суд. працэсаў па абвінавачанні шэрагу буйных парт., сав. і гасп. работнікаў у здрадзе Радзіме і намеры ператварыць Ленінградскую парт. арг-цыю ў апору барацьбы супраць ЦКВКП(б), сфальсіфікаваных органамі бяспекі СССР у канцы 1940 — пач. 1950-х г.Суд. працэс над гал. абвінавачанымі (вер. 1950) праведзены з парушэннем працэсуальных норм: 6 чал., у т. л. былыя чл. Палітбюро ЦКВКП(б) М.А.Вазнясенскі, сакратар ЦКВКП(б) А.А.Кузняцоў, старшыня СМ РСФСР М.І.Радзіёнаў, 1-ы сакратар Ленінградскага абкома партыі П.С.Папкоў, расстраляны, астатнія асуджаны на працяглыя тэрміны турэмнага зняволення. У Ленінградзе па гэтай справе рэпрэсіравана каля 2000 чал. Пазней усе асуджаныя па Л.с. рэабілітаваны, большасць пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ХАЎСКАЕ ВЫСТУПЛЕ́ННЕ СЯЛЯ́Н 1740.
Адбылося ў Быхаўскім старостве з-за злоўжыванняў мясц.феад. адміністрацыі і ўзмацнення рэліг. супярэчнасцей. Выклікана намерам М.Сапегі ператварыць у сваіх уладаннях на Быхаўшчыне правасл. цэрквы ва уніяцкія. Даведаўшыся пра гэта, сяляне і мяшчане мяст. Дашкавічы Аршанскага пав. ў крас. 1740 збілі уніяцкага святара і выгналі панскую адміністрацыю. Сяляне в. Сідаравічы аб’ядналіся з жыхарамі інш. вёсак і стварылі ўзбр. атрад у 200 чал. Узначалілі выступленне сяляне В.Ярашэнка, Г.Бушня, М.Казёл і В.Гетман. 27 крас. ў вёску рушылі быхаўскі намеснік Д.Стахоўскі з 2 святарамі ў суправаджэнні атрада з быхаўскага гарнізона. Каля вёскі сяляне зрабілі засаду і забілі некалькі чалавек, у т. л. Стахоўскага. У маі выступленне задушана, 6 сялян забіта, шмат паранена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЎГУСТ II (August) Моцны
(12.5.1670, Дрэздэн — 1.2.1733),
курфюрст саксонскі (Фрыдрых Аўгуст I; 1694—1733), кароль Рэчы Паспалітай [1697—1706, 1709—33]. Сын саксонскага курфюрста Іагана Георга III. Стаў курфюрстам у Саксоніі пасля смерці брата Іагана Георга IV. У 1697 перайшоў у каталіцтва і пасля смерці караля Яна III Сабескага выбраны на трон Рэчы Паспалітай. У 1699 завяршыў польска-тур. войны (гл.Карлавіцкі кангрэс 1698—99). Меў намер ператварыцьВКЛ у незалежную дзяржаву са спадчыннай манархіяй. Удзельнічаў на баку Расіі ў Паўночнай вайне 1700—21. Шведскі кароль Карл XII на тэр. Беларусі і Літвы разбіў яго войскі і паводле Альтранштацкага міру 1706 прымусіў Аўгуста II адрачыся ад кароны Рэчы Паспалітай на карысць Станіслава Ляшчынскага. Пасля паражэння швед. арміі каля Палтавы (1709) вярнуўся на трон Рэчы Паспалітай. У 1716 спрабаваў усталяваць тут абсалютызм. У змаганні з самавольствам шляхты абапіраўся на падтрымку Прусіі і Расіі, што прывяло да ўмяшання апошняй ва ўнутр. справы Рэчы Паспалітай. Празваны Моцным за фіз. сілу і любоўныя прыгоды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́РНУНГ»
(«Hornung»),
«Люты», кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. акупантаў супраць партызан Слуцкага і Пінскага партыз. злучэнняў і цывільнага насельніцтва ў Ганцавіцкім, Жыткавіцкім, Ленінскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Слуцкім, Старобінскім, Чырвонаслабодскім р-нах у Вял.Айч. вайну ў лютым 1943. Праводзілася сіламі 3 паліцэйскіх палкоў, 5 батальёнаў, у т. л. асобым батальёнам СС А.Дзірлевангера. Мэта аперацыі — знішчыць «усё, што можа служыць абаронай і жыллём» у раёне «сапраўднай сав. рэспублікі» (там былі адноўлены мясц.сав. органы ўлады), ператварыць яго «ў нікім не занятую прастору, насельніцтва расстраляць, жывёлу, збожжа і прадукты забраць». Партызаны дзвюх брыгад і некалькіх асобных атрадаў у час барацьбы з карнікамі стварылі штаб партыз. злучэння (камандзір В.З.Корж), пад кіраўніцтвам якога некалькі дзён стрымлівалі націск гітлераўцаў, потым асн. сілы партызан выйшлі з-пад удараў фашыстаў. Карнікі спалілі некалькі вёсак і г.п. Ленін, загубілі больш за 10 тыс. грамадзян, захапілі шмат жывёлы і збожжа. У час аперацыі здзейснілі подзвіг браты І.С. і М.С.Цубы. Працягам «Горнунга» была аперацыя «Русалка».
Пачалася 7.7.1937 у адказ на ўварванне яп. войск з мэтай захопу тэр. Кітая. Вайне папярэднічала акупацыя Японіяй у 1931—36 Маньчжурыі і шэрагу раёнаў Паўн. Кітая. Яп. мілітарысты імкнуліся ператварыць Кітай у залежную ад іх дзяржаву і разлічвалі на хуткую яго капітуляцыю. Аднак Нац.кіт. ўрад на чале з Чан Кайшы адхіліў патрабаванні Японіі, зрабіў стаўку на зацягванне вайны і звярнуўся па дапамогу да інш. дзяржаў. У жн.-вер. 1937 аформіўся саюз паміж гаміньданам і Камуністычнай партыяй Кітая (КПК), узбр. сілы якой былі ператвораны ў 8-ю і Новую 4-ю арміі ў складзе нац.узбр. сіл краіны. Значная перавага ва ўзбраенні і тэхніцы дазволіла яп. арміі захапіць Пекін і Цяньцзінь (ліп. 1937), Шанхай (ліст. 1937), сталіцу Кітая г. Нанкін (снеж. 1937), гарады Гуанчжоў і Ухань (кастр. 1938). Адчувальную дапамогу Кітаю зброяй і ваен. тэхнікай аказаў СССР. Супраць яп. войск змагаліся сав. лётчыкі-добраахвотнікі, у т. л. беларусы А.С.Благавешчанскі, С.І.Грыцавец і інш.; ва ўзбр. сілах Кітая працавала больш за 3500 сав.ваен. спецыялістаў. Не здолеўшы дамагчыся капітуляцыі Кітая, яп. ўрад у ліст. 1938 спыніў наступальныя дзеянні і засяродзіў увагу на «асваенні» захопленых раёнаў. У сак. 1940 з мясц. калабарацыяністаў японцы стварылі ў Нанкіне т.зв.Цэнтр.нац. ўрад Кітая на чале з Ван Цзінвэем. У гэты час у тыле яп. войск актыўныя дзеянні разгарнулі 8-я і Новая 4-я арміі. Яны занялі шэраг вызваленых раёнаў, якія да 1941 ахоплівалі тэр. з насельніцтвам каля 100 млн.чал., правялі шэраг ваен. аперацый супраць яп. войск, у т. л. «бітву ста палкоў». У адказ яп. войскі перайшлі ў наступленне на вызваленыя раёны і скарацілі іх плошчу ўдвая. Пасля нападзення ў снеж. 1941 Японіі на ЗША урад Кітая 9.12.1941 афіцыйна абвясціў вайну Японіі. Ён атрымліваў ваен. дапамогу ад ЗША і Вялікабрытаніі, але арміі Нац. ўрада і КПК вялі сябе пасіўна. Пасля паражэнняў Японіі на Ціхім акіяне, яп. армія, імкнучыся ператварыць Кітай у надзвычайную базу для вядзення працяглай вайны, аднавіла ў сак. 1944 актыўныя наступальныя дзеянні. Да 1945 яна захапіла вял. тэрыторыі ў Паўд. Кітаі і стварыла сухапутны калідор аж да Індакітая. 9.8.1945 паводле рашэнняў Крымскай канферэнцыі 1945СССР уступіў у вайну з Японіяй. У ходзе Маньчжурскай аперацыі 1945 быў вызвалены Паўн.-Усх. Кітай і ліквідавана Квантунская армія. 9.9.1945 прадстаўнікі Нац.кіт. ўрада і Японіі падпісалі ў Нанкіне акт пра капітуляцыю яп. войск.
Літ.:
Сапожников Б.Г. Китайский фронт во второй мировой войне. М., 1971;
По дорогам Китая, 1937—1945: Воспоминания. М., 1989;
Да арт.Нацыянальна-вызваленчая вайна кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—15. Воіны кітайскай арміі ў час бою за г. Чандэ. Лістапад 1943.