трап¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лесвіца на караблі, а таксама перасоўная лесвіца для выхаду з самалёта і пасадкі.

Да самалёта падалі т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лакамабі́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Паравая перасоўная або стацыянарная ўстаноўка, якая прыводзіць у рух сельскагаспадарчыя і іншыя машыны; паравік.

|| прым. лакамабі́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагру́зчык, ‑а, м.

Спец. Перасоўная пад’ёмна-транспартная машына. Дэталі да пагрузчыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасо́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перасо́ўны перасо́ўная перасо́ўнае перасо́ўныя
Р. перасо́ўнага перасо́ўнай
перасо́ўнае
перасо́ўнага перасо́ўных
Д. перасо́ўнаму перасо́ўнай перасо́ўнаму перасо́ўным
В. перасо́ўны (неадуш.)
перасо́ўнага (адуш.)
перасо́ўную перасо́ўнае перасо́ўныя (неадуш.)
перасо́ўных (адуш.)
Т. перасо́ўным перасо́ўнай
перасо́ўнаю
перасо́ўным перасо́ўнымі
М. перасо́ўным перасо́ўнай перасо́ўным перасо́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

энергапо́езд, ‑а, М ‑дзе. м.

Перасоўная электрастанцыю, абсталяваная на чыгуначныя платформах ці ў вагонах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуцепад’ёмнік, ‑а, м.

Спец. Перасоўная машына або спецыяльнае ўстройства для пад’ёму рэйкашпальнай рашоткі пры рамонце чыгуначнай ці трамвайнай каляі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́рма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Пакаёвая, складная перасоўная перагародка з рам-створак, абцягнутых тканінай, паперай.

Ложак стаіць за шырмай.

2. перан. Прыкрыццё чаго-н. (звычайна непрыгожага, нядобрага; кніжн.).

За шырмай гучных слоў.

|| прым. шы́рменны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лакамабі́ль, ‑я, м.

Паравая перасоўная або стацыянарная ўстаноўка, якая прыводзіць у рух розныя машыны; паравік. Бадзёра і рупліва тахкае лакамабіль калгаснай электрастанцыі. Брыль. Лакамабіль быў ужо зношаны, старое маркі, адрамантаваць яго было нялёгка. Чарнышэвіч.

[Фр. locomibile ад лац. locus — месца і mobilis — рухомы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Пункт, месца прыпынку цягнікоў і іншых транспартных сродкаў.

Чыгуначная с.

С. метро.

2. Адлегласць паміж двума такімі суседнімі пунктамі, перагон.

Праехалі яшчэ дзве станцыі.

3. Назва спецыяльнай установы, якая абслугоўвае насельніцтва, арганізацыі раёна, тэрыторыі ў якіх-н. адносінах.

Тэлефонная с.

Санітарная с.

Паштовая с.

4. Перасоўная лабараторыя.

Касмічная с.

Аўтаматычная с.

|| прым. станцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́рма, ‑ы, ж.

1. Складная перасоўная перагародка, якая зроблена з абцягнутых тканінай ці паперай рам-створак. Бязлітасная да сябе, рашучая, Лёдзя надзела ў прыемнай, за шырмай, шэры мультановы халат. Карпаў. // Заслона, якая адгароджвае частку пакоя і выконвае ролю такой перагародкі. Ад шафы да сцяны была павешана рабенькая крамная шырма. Кулакоўскі. Толік спіць у калысцы, за шырмай. Брыль.

2. перан. Той, хто (або тое, што) служыць для прыкрыцця сапраўдных мэт, спраў, намераў і пад. Дзе бог, там і распуста, — Пад крыльцам божым бруд ямчэй хаваць. Святошы ўмеюць шырму святасці саткаць Даволі густа. Корбан. — Я сказаў «фікцыя», — паўтарыў Шынкевіч.. Больш правільна будзе — шырма, за якою схаваны факты. Паслядовіч. — Выходзіць, я ілгу! О не! Я вам не лялька для забавы, Я шырмай вашай бруднай справы Не стану!.. Заадно й мяне Звальняйце! Бачыла.

[Ням. Schirm.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)