шы́рма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Пакаёвая, складная перасоўная перагародка з рам-створак, абцягнутых тканінай, паперай.

Ложак стаіць за шырмай.

2. перан. Прыкрыццё чаго-н. (звычайна непрыгожага, нядобрага; кніжн.).

За шырмай гучных слоў.

|| прым. шы́рменны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)