перасо́ўвацца гл. перасунуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасо́ўвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перасо́ўваюся перасо́ўваемся
2-я ас. перасо́ўваешся перасо́ўваецеся
3-я ас. перасо́ўваецца перасо́ўваюцца
Прошлы час
м. перасо́ўваўся перасо́ўваліся
ж. перасо́ўвалася
н. перасо́ўвалася
Загадны лад
2-я ас. перасо́ўвайся перасо́ўвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час перасо́ўваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перасо́ўвацца несов.

1. передвига́ться, дви́гаться;

2. страд. передвига́ться; см. перасо́ўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перасунуцца.

2. Зал. да перасоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

Пасунуўшыся, перамясціцца.

П. на другі канец лаўкі.

|| незак. перасо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́нуцца², -нуся, -нешся, -нецца; су́нься; незак. (разм.).

1. Вельмі павольна рухацца.

Калёсы ледзь сунуліся па гразі.

Па небе сунуліся дажджавыя хмары.

2. Перамяшчацца, перасоўвацца, спаўзаць куды-н.

Пласт саломы паволі сунуўся з воза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

передвига́ться

1. (двигаться, перемещаться) перасо́ўвацца; перамяшча́цца;

2. (переходить) перахо́дзіць; (ходить) хадзі́ць; (идти) ісці́;

3. (иметь возможность, способность быть передвинутым) перасо́ўвацца;

две полови́ны окна́ передвига́лись вверх и вниз дзве палаві́ны акна́ перасо́ўваліся ўверх і ўніз;

4. страд. перасо́ўвацца; перастаўля́цца; перамяшча́цца; пераво́дзіцца; перано́сіцца; см. передвига́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

да́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

У шашачнай гульні — шашка, якая была даведзена да апошняга рада клетак на полі праціўніка і атрымала права перасоўвацца на любую колькасць клетак уперад або назад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плыве́ц ’той, хто плавае’ (ТСБМ). Да прасл. *plyvatiперасоўвацца па паверхні вады, плывучы па ёй’ — дзеяслова шматразовага дзеяння ад *ply‑nǫ‑ti < *pluii ’плыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́кацца ’кідацца туды-сюды’ (Бяльк.), мы́каць ’насіцца, вазіцца з чым-небудзь’ (Юрч.). Укр. лемк. ми́катися, рус. мы́каться, н.-луж. mykaś, польск. mykać się, pomykać, чэш. mykati se ’тс’, серб.-харв. ми̏цати се ’рухацца, варушыцца, перасоўвацца’. Да імкну́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)