перасма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Доўга смажачы, зрабіць жорсткім, сухім, не такім як трэба.

П. мяса.

2. Сасмажыць усё, многае.

П. усю рыбу.

|| незак. перасма́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасма́жыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перасма́жу перасма́жым
2-я ас. перасма́жыш перасма́жыце
3-я ас. перасма́жыць перасма́жаць
Прошлы час
м. перасма́жыў перасма́жылі
ж. перасма́жыла
н. перасма́жыла
Загадны лад
2-я ас. перасма́ж перасма́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час перасма́жыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перасма́жыць сов., в разн. знач. пережа́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

1. Пасмажыць даўжэй, чым трэба, залішне запячы. Перасмажыць мяса. Перасмажыць сала.

2. Сасмажыць, пасмажыць усё, многае. Перасмажыць усю рыбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасма́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасмажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасма́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перасмажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пережа́рить сов. (поджарить слишком сильно, пожарить всё, многое или заново) перапячы́; (мясо) перасма́жыць; (сало) перасква́рыць; (кофе, семечки и т. п.) перапра́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перапе́ча ’другі каравай — вялікая булка’ (Кольб.), ’праснак’ (Нас., Яруш., Гарэц., Касп., Шат., Бяльк.), перапе́чка ’хлеб круглай формы пераважна з пшанічнай мукі’ (ТСБМ; бялын., Янк. Мат.; бых., Мат. Маг.; ТС; мазыр., Сержп.), ’невялікая буханка прэснага хлеба з ячменнай мукі’ (слуц., Нар. словатв.), ’пірог сярэдняй велічыні’ (ТС); ’печыва з хлебнага цеста, бульбы, тоўчанага канаплянага семя’ (Сл. ПЗБ), ’скавароднік’ (ЛА, 4). Укр. палес. перепічайка, пере́пічка ’тс’, бойк. пере́пічка ’булка, якую выносяць на могілкі ў аўторак пасля Пасхі’, рус. перепе́ча ’каравай’, ’праснак, якім паміналі памерлых’, ’ватрушка’, перепе́чка ’булачка’, ’праснак’. Усходнеславянскі рэгіяналізм *per‑pekja > пере‑печа, утвораны ад дзеяслова *pekti ’пячы’ пры дапамозе прыстаўкі *per‑ > пера- са значэннем ’праходжанне праз увесь прадмет’, дзякуючы якому прыстаўка пера- набліжаецца да прыстаўкі пра- (< прасл. *pro‑), якая і выцесніла першасную пера- (параўн. славен. prepêči ’прапячы’), апошняя ж стала абазначаць ’празмернасць, перавышэнне мяжы нармальнага стану’, параўн. перапячы, рус. перепе́чь, серб.-харв. препѐћи, а таксама славен. prepêčiперасмажыць’, адсюль славен. prepečênec ’сухар’ (ESSJ, 1, 162–169; адносна семантыкі і пашырэння лексемы гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 107–114.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)