перары́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., што.

1. Разрыць, парыць лычом усё, многае.

Свінні перарылі ўвесь агарод.

2. перан. У пошуках чаго-н. раскідаць, перакапаць усё.

П. усе рэчы ў каморцы.

|| незак. перарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перары́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перары́ю перары́ем
2-я ас. перары́еш перары́еце
3-я ас. перары́е перары́юць
Прошлы час
м. перары́ў перары́лі
ж. перары́ла
н. перары́ла
Загадны лад
2-я ас. перары́й перары́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перары́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перары́ць сов. (рылом — о животных) переры́ть;

сві́нні ~ры́лі ўсе гра́ды — сви́ньи переры́ли все гря́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перары́ць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рые; зак., што.

1. Разрыць, парыць лычом усё, многае. Свінні перарылі ўвесь агарод.

2. Разм. Раскідаць, перавярнуць што‑н. у пошуках чаго‑н.; перакапаць. Перарыць усе рэчы ў каморцы. □ На вакзале я быў затрыманы сышчыкамі, якія перарылі мой вучнёўскі чамадан. Танк. — Пуста! Я ж табе сказаў, што .. [Антон] напэўна павязе .. [паперы] з сабою, — нервова прашыпеў Громаў, калі яны перарылі ўвесь стол. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перарыва́ць² гл. перарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перары́ты переры́тый; см. перары́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перары́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перарыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перарваць.

перарыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераша́нарыць (пырышяпорыты) ’перарыць’, ’расходаваць, растраціць’ (Клім.). Звязана з шапортаць (пры ад’ідэйцы і тарыць ’шукаць, перабіраючы прадметы’), якое узыходзіць да гукапераймання шоргату, шастання шапор‑шапор! (Насовіч, 706).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перарыва́ць I несов.

1. перерыва́ть;

2. (временно приостанавливать) прерыва́ть; (говорящего — ещё) перебива́ть;

3. (разрывать во множестве) перерыва́ть;

1-3 см. перарва́ць

перарыва́ць II несов. (рылом — о животных) перерыва́ть; см. перары́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)