перапіва́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перапіва́ю перапіва́ем
2-я ас. перапіва́еш перапіва́еце
3-я ас. перапіва́е перапіва́юць
Прошлы час
м. перапіва́ў перапіва́лі
ж. перапіва́ла
н. перапіва́ла
Загадны лад
2-я ас. перапіва́й перапіва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перапіва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перапіва́ць несов., в разн. знач. перепива́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́; зак.

1. чаго і без дап. Выпіць лішне (звычайна алкаголю).

2. каго (што). Выпіць больш за каго-н. (разм.).

|| незак. перапіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перапіва́ць (пырыпыва́ты, пырыпыва́тэ) ’дарыць маладым (на вяселлі)’ (кам., драг., ЖНС), сюды ж мазыр. перапойнік ’той, хто ўручае маладым падарунак’ (Шн. 3). Укр. перепива́ти ’на вяселлі: выпіваючы келішак (гарэлкі), дарыць што-небудзь маладым’, ’выпіваць, жадаючы шчасця’. З польск. przepić ’тс’. Як і серб.-харв. прѐпити ’абпаіць’, ’перапіць (гарэлкі), выпіць яе вельмі многа’, макед. препие, балг. препия ’тс’, славен. prepiti ’прамарнатравіць, прапіваючы’, бел. перапі́ць ’справіць заручыны’ (Нар. Гом.), рус. перепива́ть — вясельны абрад: ’перапіваць ялаўку’ маюць іншую семантыку (гл. СРНГ, 26, 186). Да пера- і піць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перепива́ть несов., разг. перапіва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перапой1, пырыпі́й, пэрэпі́й, перапой ’даравізна, адорванне маладых на вяселлі’ (Сл. Брэс.; брагін., Эрэм.; ТС; ЛА, 3), ’узаемныя падарункі ў пачатку вяселля’ (Шат.), ’салодкая гарэлка — прыезд маладога на другі дзень пасля вянчання да цесця і цешчы’ (Др.-Падб., Гарэц.). Назоўнік ад перапіва́ць (гл.).

Перапой2 (піряпой) ’хваравіты стан здароўя пасля вялікай колькасці выпітага спіртнога’ (Бяльк.). Да пера- і піць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)