перапыні́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перапыню́ перапы́нім
2-я ас. перапы́ніш перапы́ніце
3-я ас. перапы́ніць перапы́няць
Прошлы час
м. перапыні́ў перапыні́лі
ж. перапыні́ла
н. перапыні́ла
Загадны лад
2-я ас. перапыні́ перапыні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перапыні́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перапыні́ць, -ыню́, -ы́ніш, -ы́ніць; -ы́нены; зак.

1. што. Спыніць або прыпыніць якое-н. дзеянне.

П. сяўбу.

2. каго-што. Умяшаннем спыніць таго, хто гаворыць, робіць што-н.

П. дакладчыка пытаннем. П. на паўслове.

3. каго-што. Спыніць, затрымаць у час руху.

Прахожых перапыніў патруль.

|| незак. перапыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапыні́ць сов.

1. прерва́ть; переби́ть;

п. апавяда́льніка — прерва́ть расска́зчика;

2. (прекратить движение) приостанови́ть; останови́ть, задержа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапыні́ць, ‑пыню, ‑пыніш, ‑пыніць; зак., каго-што.

1. Спыніць або прыпыніць якое‑н. дзеянне, развіццё чаго‑н.; перашкодзіць чаму‑н. Настаўнік геаграфіі перапыніў расказ, падышоў да стала. Гамолка. Відаць, дождж перапыніў уборку: у далечыні.. нерухома стаяў камбайн. Шамякін. // Перабіць (размову, гутарку). Перапыніць апавядальніка. Перапыніць на слове.

2. Спыніць, затрымаць у час руху. [Паліна] яшчэ раз працягнула руку да бутэлькі, але.. [немец] перапыніў: — Чакай... Новікаў. Каля Дзвюх Хат іх перапыніў патруль і сказаў зайсці ў кавалёву хату. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да перапыніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапы́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапыніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прерва́ть сов. перарва́ць; (прекратить) перапыні́ць; (перебить) перабі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашаба́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

Разм. Кончыць або перапыніць работу. Цесляры пашабашылі, пайшлі абедаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапы́нены

1. пре́рванный;

2. приостано́вленный; остано́вленный, заде́ржанный;

1, 2 см. перапыні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пярэ́сцюгі (пэрэ́сцюгі) ’ніткі неаднолькавай таўшчыні’ (івац., Жыв. НС). Магчыма, ад перасцігнуцьперапыніць, пераняць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)