перапу́д, -у, М -дзе, м. (разм.).

Моцны спалох.

Падскочыць з перапуду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапу́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. перапу́д
Р. перапу́ду
Д. перапу́ду
В. перапу́д
Т. перапу́дам
М. перапу́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перапу́д, -ду м., разг. перепу́г, испу́г; переполо́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапу́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Разм. Вельмі моцны спалох. Кудахтанне звар’яцелых з перапуду курэй і залівісты брэх сабак несліся з аднаго канца вёскі ў другі. Б. Стральцоў. Дзяўчына падскочыла, нібы той заяц з перапуду, потым сіганула ўбок. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перапуд ’вельмі моцны спалох’ (ТСБМ), пірапу́д ’сполах, страх’ (Варл.). Утворана паводле мадэлі: пера‑ляк, пярэ‑палах, ст.-польск. przepłoch ’тс’. Да пера- і пуд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапу́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. перапу́да перапу́ды
Р. перапу́ды перапу́д
Д. перапу́дзе перапу́дам
В. перапу́ду перапу́ды
Т. перапу́дай
перапу́даю
перапу́дамі
М. перапу́дзе перапу́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

переполо́х перапало́х, -ху м., пярэ́палах, -ху м., перапу́д, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

споло́х прост., обл. спало́х, -ху м., перапало́х, -ху м., перапу́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Таро́піцца ’ўглядацца’ (ганц., Ск. нар. мовы), таро́піць ’утаропліваць (вочы)’ (ТСБМ, Нар. Гом.) звязана з торап ’сполах, перапуд, страх’, першапачаткова ’глядзець са страхам, застыўшы ад нечаканасці’. Гл. тарапіцца2, утаропіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перепу́г разг. перапало́х, -ху м., пярэ́палах, -ху м.; перапу́д, -ду м.;

от перепу́га, с перепу́гу з перапу́ду;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)