пераме́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пераме́нны пераме́нная пераме́ннае пераме́нныя
Р. пераме́ннага пераме́ннай
пераме́ннае
пераме́ннага пераме́нных
Д. пераме́ннаму пераме́ннай пераме́ннаму пераме́нным
В. пераме́нны (неадуш.)
пераме́ннага (адуш.)
пераме́нную пераме́ннае пераме́нныя (неадуш.)
пераме́нных (адуш.)
Т. пераме́нным пераме́ннай
пераме́ннаю
пераме́нным пераме́ннымі
М. пераме́нным пераме́ннай пераме́нным пераме́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераме́нная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. пераме́нная пераме́нныя
Р. пераме́ннай пераме́нных
Д. пераме́ннай пераме́нным
В. пераме́нную пераме́нныя
Т. пераме́ннай
пераме́ннаю
пераме́ннымі
М. пераме́ннай пераме́нных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зацьме́нна-пераме́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зацьме́нна-пераме́нны зацьме́нна-пераме́нная зацьме́нна-пераме́ннае зацьме́нна-пераме́нныя
Р. зацьме́нна-пераме́ннага зацьме́нна-пераме́ннай
зацьме́нна-пераме́ннае
зацьме́нна-пераме́ннага зацьме́нна-пераме́нных
Д. зацьме́нна-пераме́ннаму зацьме́нна-пераме́ннай зацьме́нна-пераме́ннаму зацьме́нна-пераме́нным
В. зацьме́нна-пераме́нны (неадуш.)
зацьме́нна-пераме́ннага (адуш.)
зацьме́нна-пераме́нную зацьме́нна-пераме́ннае зацьме́нна-пераме́нныя (неадуш.)
зацьме́нна-пераме́нных (адуш.)
Т. зацьме́нна-пераме́нным зацьме́нна-пераме́ннай
зацьме́нна-пераме́ннаю
зацьме́нна-пераме́нным зацьме́нна-пераме́ннымі
М. зацьме́нна-пераме́нным зацьме́нна-пераме́ннай зацьме́нна-пераме́нным зацьме́нна-пераме́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перыяды́чна-пераме́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перыяды́чна-пераме́нны перыяды́чна-пераме́нная перыяды́чна-пераме́ннае перыяды́чна-пераме́нныя
Р. перыяды́чна-пераме́ннага перыяды́чна-пераме́ннай
перыяды́чна-пераме́ннае
перыяды́чна-пераме́ннага перыяды́чна-пераме́нных
Д. перыяды́чна-пераме́ннаму перыяды́чна-пераме́ннай перыяды́чна-пераме́ннаму перыяды́чна-пераме́нным
В. перыяды́чна-пераме́нны (неадуш.)
перыяды́чна-пераме́ннага (адуш.)
перыяды́чна-пераме́нную перыяды́чна-пераме́ннае перыяды́чна-пераме́нныя (неадуш.)
перыяды́чна-пераме́нных (адуш.)
Т. перыяды́чна-пераме́нным перыяды́чна-пераме́ннай
перыяды́чна-пераме́ннаю
перыяды́чна-пераме́нным перыяды́чна-пераме́ннымі
М. перыяды́чна-пераме́нным перыяды́чна-пераме́ннай перыяды́чна-пераме́нным перыяды́чна-пераме́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пастая́нна-пераме́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пастая́нна-пераме́нны пастая́нна-пераме́нная пастая́нна-пераме́ннае пастая́нна-пераме́нныя
Р. пастая́нна-пераме́ннага пастая́нна-пераме́ннай
пастая́нна-пераме́ннае
пастая́нна-пераме́ннага пастая́нна-пераме́нных
Д. пастая́нна-пераме́ннаму пастая́нна-пераме́ннай пастая́нна-пераме́ннаму пастая́нна-пераме́нным
В. пастая́нна-пераме́нны (неадуш.)
пастая́нна-пераме́ннага (адуш.)
пастая́нна-пераме́нную пастая́нна-пераме́ннае пастая́нна-пераме́нныя (неадуш.)
пастая́нна-пераме́нных (адуш.)
Т. пастая́нна-пераме́нным пастая́нна-пераме́ннай
пастая́нна-пераме́ннаю
пастая́нна-пераме́нным пастая́нна-пераме́ннымі
М. пастая́нна-пераме́нным пастая́нна-пераме́ннай пастая́нна-пераме́нным пастая́нна-пераме́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раўнаме́рна-пераме́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. раўнаме́рна-пераме́нны раўнаме́рна-пераме́нная раўнаме́рна-пераме́ннае раўнаме́рна-пераме́нныя
Р. раўнаме́рна-пераме́ннага раўнаме́рна-пераме́ннай
раўнаме́рна-пераме́ннае
раўнаме́рна-пераме́ннага раўнаме́рна-пераме́нных
Д. раўнаме́рна-пераме́ннаму раўнаме́рна-пераме́ннай раўнаме́рна-пераме́ннаму раўнаме́рна-пераме́нным
В. раўнаме́рна-пераме́нны (неадуш.)
раўнаме́рна-пераме́ннага (адуш.)
раўнаме́рна-пераме́нную раўнаме́рна-пераме́ннае раўнаме́рна-пераме́нныя (неадуш.)
раўнаме́рна-пераме́нных (адуш.)
Т. раўнаме́рна-пераме́нным раўнаме́рна-пераме́ннай
раўнаме́рна-пераме́ннаю
раўнаме́рна-пераме́нным раўнаме́рна-пераме́ннымі
М. раўнаме́рна-пераме́нным раўнаме́рна-пераме́ннай раўнаме́рна-пераме́нным раўнаме́рна-пераме́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

то́еснасць, -і, ж.

1. Поўнае падабенства, супадзенне.

Т. поглядаў.

2. У матэматыцы: роўнасць, справядлівая пры любых лікавых значэннях пераменных, што ў яе ўваходзяць.

|| прым. то́есны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тоесныя з’явы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкала́, ‑ы, ж.

1. Лінейка або табліца з дзяленнямі ў розных прыборах. Музыка абарвалася, і збянтэжаны Валерый пачаў ганяць стрэлку па асветленай шкале прыёмніка. Стаховіч. Я зазірнула на шкалу [тэрмометра], чорная стрэлка ўпарта трымалася на трэцім дзяленні. Савіцкі.

2. Сістэма лікаў, пераменных велічынь ва ўзыходным і сыходным парадку, прынятых для вымярэння, вызначэння, ацэнкі і пад. Шкала тэмпературы. Шкала заработнай платы.

[Ад лац. scala — лесвіца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фу́нкцыя, ‑і, ж.

1. Кніжн. З’ява, якая залежыць ад другой асноўнай з’явы і змяняецца ў залежнасці ад змянення другой з’явы. Можа, падкрэсліванне выключнасці грамадскіх функцый мастацтва было звязана ў Багдановіча з палемічным духам амаль усіх яго твораў, напісаных на тэму аб мастацтве. Лойка.

2. У матэматыцы — залежнасць адных пераменных велічынь ад другіх; пераменная велічыня, значэнне якой адпавядае другой велічыні або залежыць ад яе. Трыганаметрычныя функцыі. □ Янча перагортвае табліцу лагарыфмаў і, адшукаўшы патрэбную функцыю вугла, запісвае яе ў сшытак. Васілевіч.

3. У фізіялогіі — спецыфічная дзейнасць жывёльнага ці расліннага арганізма, яго органаў, тканак і клетак. Жыццёвыя функцыі арганізма. Дыхальная функцыя скуры.

4. перан. Абавязак, кола дзейнасці; работа, задача. Службовыя функцыі. □ [Калатухін:] Даруйце, таварыш старшыня, што я, так сказаць, бяру на сябе функцыі гаспадара, але прашу загадаць усім пабочным выйсці. Мележ. Пеця абраны сакратаром гуртка і вось выконвае сваю функцыю — чытае праграму Грамады. Пестрак. А Штрыпке ўсё бегаў ля вагонаў — гэта не ўваходзіла ў функцыі Багуцкага, той гаспадарыў у дэпо. Лынькоў.

5. Значэнне, прызначэнне, роля. У сказе назоўнікі звычайна выконваюць функцыю дзейніка або дапаўнення, што абумоўліваецца іх прадметным значэннем. Граматыка.

[Ад лац. functio — выкананне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́рма, ‑ы, ж.

1. Знешні контур, вонкавы выгляд, знешняе аблічча прадмета. У форме шара. □ Пры .. дарозе ляжаў у полі вялікі, як гара, камень дзіўнай формы. Чорны. Найбольш, падыходзяць для зімовай вуды маленькія паплаўкі кроплепадобнай або прадаўгаватай формы. Матрунёнак. З каморы.. [Аксіння] выносіла больш ёмістыя пакункі. І па іх форме, аб’ёму лёгка было здагадацца, што гэта былі кавалкі адборнага сала або кольцы кілбас. Ракітны. Паволі набліжаючыся, хмара бясконца мяняла сваю форму і адценне. Ваданосаў. // толькі мн. (фо́рмы, форм). Абрысы, контуры чалавечага цела, фігуры. [Касцюм] выгадна падкрэсліваў яе танклявы стан і кволыя формы і ў той жа час затушоўваў, хаваў яе падлеткавую цыбатасць і вуглаватасць. Мехаў. // У скульптараў, мастакоў — аб’ёмнасць, контуры прадмета. // звычайна мн. (фо́рмы, форм). Абрысы, выгляд архітэктурных збудаванняў, уласцівых якому‑н. кірунку. Формы архітэктуры гатычнага стылю.

2. Від, тып, спосаб арганізацыі чаго‑н.; структура чаго‑н., абумоўленыя пэўным зместам. Формы праўлення. Формы класавай барацьбы. Формы землеўладання. □ [Андрэй:] «Пара скончыць з аджытымі формамі гаспадарання на вузкіх палосках». Колас. Арэнда і розныя іншыя формы феадальнай і капіталістычнай эксплуатацыі разаралі селяніна, ператваралі яго ў батрака, у наёмнага рабочага. Івашын.

3. Катэгорыя філасофіі — спосаб існавання, унутраная арганізацыя зместу. Адзінства формы і зместу. // У логіцы — структура, спосаб пабудовы думак. Сілагічная форма.

4. Спосаб ажыццяўлення, праяўлення якога‑н. дзеяння. Ніколі гаспадароў шал не дасягаў гэткіх страшэнных форм. Зарэцкі. Гэта была хада ў форме танца. Чорны. // Спосаб, характар выказвання. Салавей зноў вельмі абыходліва, толькі ў другой форме, паўтарыў сваё пытанне. Ермаловіч. [Выказванне Скуратовіча] ў сціслай форме перадае ўсю сутнасць жыццёвай філасофіі кулака. Барсток. // Характар працякання якога‑н. захворвання. Жыццё павольна пакідала маленькае кволае цела, зламанае цяжкай формай дыфтэрыі. Шамякін.

5. Пэўная сістэма мастацкіх сродкаў як спосаб выяўлення зместу твораў мастацтва. Мова і стыль — гэта тыя формы, у якіх паддаецца чытачу думка твора. Чорны. Якуб Колас патрабуе ад беларускіх пісьменнікаў твораў, дзе б мастацкая форма поўнасцю адпавядала высокім ідэям. «Полымя». // Від арганізацыі, пабудовы музычнага, літаратурнага твора. Кніжка [«Дзесяць тыдняў у Злучаных Штатах Амерыкі» І. Новікава] пытаецца з цікавасцю, і гэта лепшае сведчанне, што форма рэпартажу аўтарам была абрана ўдала. «Полымя». // Жанр, разнавіднасць твораў мастацтва. Манументальныя формы ў скульптуры. Апавядальная форма. Форма санаты.

6. Прыстасаванне для надання чаму‑н. пэўных контураў, пэўнага знешняга выгляду; шаблон. Формы для капелюшоў. □ Лука Фаміч звычайна даваў нам абаім форму для вырабу цэглы. Парахневіч. [Глушакоў:] — Не люблю таго хлеба, што пячэцца ў фермах. Мяжэвіч. // У ліцейнай справе — прыстасаванне, куды ўліваюць расплаўлены метал. Разліць метал у формы.

7. У паліграфіі — друкарскі набор, заключаны ў раму, а таксама паверхня з рэльефным адбіткам, прызначаная для друкавання. Лаборная форма.

8. Строга ўстаноўлены парадак у чым‑н. Весці допыт па ўсёй форме. Форма пратакола. Звесткі прадстаўлены не па форме. // Афіцыйная папера, запоўненая або якая павінна быць запоўнена па пэўнаму ўзору. [Сакратар:] — Сакратар факультэцкага бюро скардзіўся, што затрымліваеш звесткі аб паспяховасці. Форму атрымала? Здай... Карпаў. // Прынятая норма звароту, паводзін, манер, абыходжання і пад. — Што з табой, Люда? — спалохана спытаў я, у той час адчуваючы, як лёгка і прыемна прыйшла да мяне гэтая форма звароту «ты» і «Люда». Радкевіч.

9. Знешні выгляд, знешні бок чаго‑н., якія не выяўляюць сутнасці справы і нават супярэчаць унутранаму зместу. Партызаны,.. перабягаючы ад хаты да хаты, стралялі болей для формы. Навуменка. Мы заўжды з нецярплівасцю чакалі.. звароту [маці] са сходу і адразу пыталі: што гаварылі?.. хвалілі ці лаялі? Пра лаянку, папраўдзе, мы запытвалі дзеля формы, бо ў душы лічылі: не павінны б нас лаяць. Лось.

10. Адзінае па колеру, крою і другіх прыметах адзенне для асоб пэўных катэгорый. Парадная форма. Школьная форма. Форма сувораўца. □ Адзін з мужчын быў цывільны, у цыліндры, з маноклем, другі — у форме флоцкага ваеннага афіцэра. Маўр. Па калідоры хадзілі студэнты ў форме з блішчастымі гузікамі. Хведаровіч. Сёння Алесь апрануты па форме: на новай яшчэ гімнасцёрцы блішчаць медалі і ордэн Слава. Брыль.

11. звычайна мн. (фо́рмы, форм). Разнавіднасць жывёльнага або расліннага арганізма, мінерала. Малюскі прэснаводных і наземных форм.

12. У лінгвістыцы — сродак выражэння граматычных катэгорый, узаемаадносін слоў у сказах. Кароткая форма прыметнікаў. Неазначальная форма дзеяслова. Формы множнага ліку назоўнікаў. □ Аднародныя члены не заўсёды маюць аднолькавую граматычную форму. Цікоцкі. // Наогул — выгляд, аблічча, у якім выступае слова. Многія беларускія словы выступаюць і цяпер у сваёй спрадвечнай форме.

13. толькі адз. Стан чалавека, які дазваляе выявіць свае здольнасці, сілы, уменне. Шахматыст у бліскучай спартыўнай форме. // Наогул пра стан здароўя і пад. [Гэля:] — Зойдзем да нас. — Другім разам, — сказаў Бондар. — Сёння не ў форме. Відаць, прастудзіўся. Навуменка.

14. У алгебры — аднародны мнагачлен ад некалькіх пераменных. Лінейная форма. Квадратычная форма.

•••

Малыя формы — віды твораў мастацтва, для якіх характэрны невялікі аб’ём і нескладаная кампазіцыя.

Суплетыўныя формы — формы аднаго слова, утвораныя ад розных асноў.

Формы грамадскай свядомасці — палітычныя, прававыя, рэлігійныя, маральным, мастацкія, філасофскія і іншыя грамадскія ідэі, погляды, уяўленні, што адлюстроўваюць грамадскае быццё.

Формы мыслення — тыпы або спосабы будовы думкі.

Па ўсёй форме — як належыць, як трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)