Міжнародны цэнтр даследаванняў пераменных зорак 1/39
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАРО́ДНАЕ ЎРАЎНЕ́ННЕ,
ураўненне, якое не змяняе свайго выгляду пры адначасовым множанні ўсіх (або толькі некаторых) пераменных на адзін і той жа адвольны лік. Ураўненне можа быць аднародным і ў адносінах да адпаведных пераменных, напр., xy + yz + zx = 0 — аднароднае ўраўненне ў адносінах да ўсіх пераменных, ураўненне y + ln(x/z) + 5 = 0 — да х і z. Левая частка аднароднага ўраўнення з’яўляецца аднароднай функцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ВЫ́РАЗ,
від алгебраічных выразаў, які не мае радыкалаў (пераменных пад знакам кораня). Калі літары, што ўваходзяць у Р.в., лічыць пераменнымі, то Р.в. задае рацыянальную функцыю ад гэтых пераменных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМАНІ́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя некалькіх рэчаісных пераменных, якая неперарыўная ў некаторай вобласці разам з частковымі вытворнымі 1-га і 2-га парадку і задавальняе ў гэтай вобласці Лапласа ўраўненню. Гарманічная функцыя 2 пераменных звязаны з аналітычнымі функцыямі камплекснай пераменнай, рэчаісная і ўяўная часткі якіх — спалучаныя гарманічныя функцыі (звязаныя Кашы—Рымана ўраўненнем). Гарманічныя функцыі выкарыстоўваюцца пры рашэнні многіх задач эл.-магнетызму гідра- і аэрадынамікі, тэорыі фільтрацыі і цеплаправоднасці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЎНЫ ДЫФЕРЭНЦЫЯ́Л функцыі nпераменных, тое, што дыферэнцыял функцыі. Тэрмін выкарыстоўваецца, каб падкрэсліць адрозненне ад «частковага дыферэнцыяла».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́РМАў матэматыцы,
мнагасклад ад некалькіх (m) пераменных, усе члены якога маюць адну і тую ж ступень (ступень аднаскладу xayb...zc — лік n = a + b + ... + c). У залежнасці ад ліку mпераменных адрозніваюць Ф. бінарную (m = 2), тэрнарную (m = 3) і інш., а ў залежнасці ад ступені n іх членаў — лінейную форму (n = 1), квадратычную (n = 2), кубічную (n = 3) і інш. Ф., напр., xy + 2y + z2 — тэрнарная квадратычная Ф. Тэрмін «Ф.» выкарыстоўваецца ў алг. геаметрыі, дыферэнцыяльных ураўненнях і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАРО́ДНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя адной або некалькіх пераменных, якая адпавядае ўмове: пры адначасовым множанні ўсіх пераменных на адзін і той жа адвольны лік значэнне функцыі памнажаецца на некаторую ступень гэтага ліку.
Напр.,
, дзе n — паказчык аднароднасці, або вымярэння аднароднай функцыі. Сустракаюцца ў геам. формулах. Калі
, дзе a, b, ..., 1 — даўжыні адрэзкаў, вымераных адным адвольным маштабам, то правая частка выразу павінна быць аднароднай функцыяй (вымярэнне 1, 2 або 3 у залежнасці ад таго, што вызначае x — даўжыню, плошчу або аб’ём).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́НКЦЫЙ ТЭО́РЫЯ,
раздзел матэматыкі, які вывучае агульныя ўласцівасці функцый. Падзяляецца на тэорыі функцый сапраўднай пераменнай і камплекснай пераменнай.
Асн. кірункі Ф.т. сапраўднай пераменнай: метрычная тэорыя функцый (функцыі вывучаюцца на аснове паняцця меры мноства), тэорыя набліжэння функцый (вывучае пытанні набліжанага прадстаўлення функцый з дапамогай адпаведных аналітычных сродкаў), дэскрыптыўная тэорыя функцый (асн. аб’ект вывучэння — аперацыя лімітнага пераходу). Ф.т. камплекснай пераменнай — тэорыя функцый, вобласцю вызначэння якіх з’яўляецца мноства пунктаў на камплекснай плоскасці (функцыі адной камплекснай пераменнай) ці мноства пунктаў n-мернай камплекснай эўклідавай прасторы (функцыі многіх камплексных пераменных). У вузкім сэнсе — тэорыя аналітычных функцый адной ці некалькіх камплексных пераменных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМАГРА́МА (ад грэч. nomos закон + ... грама),
спецыяльны чарцёж для рашэння пэўнага тыпу выліч. задач. Выкарыстоўваецца для даследавання экстрэмальных уласцівасцей, правядзення аналізу ўплыву розных пераменных на вынік вылічэнняў, выяўлення вобласці існавання рашэння, рашэння задач на выбар параметраў эмпірычных формул і інш.
Адлюстроўвае функцыянальную залежнасць (ураўненне, формулу, табліцы) і дае магчымасць без вылічэнняў вызначыць значэнне адной пераменнай па зададзеных значэннях астатніх пераменных, а таксама даследаваць такую залежнасць. Пераменныя адлюстроўваюцца шкаламі і сем’ямі пазначаных ліній. Кожная Н. будуецца для канкрэтнай функцыянальнай залежнасці ў зададзеных межах змен пераменных. Пры гэтым зыходная залежнасць дакладна (ці набліжана) прыводзіцца да намаграфавальнага віду, запісваюцца ўраўненні элементаў Н. ў прамавугольнай сістэме каардынат. Параметры пераўтварэнняў, якія ўваходзяць у гэтыя ўраўненні, падбіраюць так, каб надаць Н. выгляд, зручны для карыстання. Пасля чаго вылічваюцца табліцы каардынат асобных элементаў і будуюць Н. Выліч. работа зводзіцца да простых геам. аперацый у адпаведнасці з прыкладзенай да Н. схемай карыстання і адлічвання вынікаў. Тэорыю і практыку пабудовы Н. вывучае намаграфія.
Намаграма для разліку вугла αy, устанаўлення разца ў заточным станку па зададзеных вуглах разца α і φ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУР’Е́ МЕ́ТАД,
метад раздзялення пераменных пры рашэнні дыферэнцыяльных ураўненняў. Метад прапанаваў Ж.Л.Д’аламбер для рашэння хвалевага ўраўнення, развіў Ж.Б.Ж.Фур’е, у найб. агульнай форме сфармуляваў М.В.Астраградскі.
Паводле Ф.м. рашэнне дыферэнцыяльнага і ўраўнення з зададзенымі пачатковай аднароднай і краявой умовамі шукаецца ў выглядзе і суперпазіцыі рашэнняў, што задавальняюць краявыя ўмовы і прадстаўляюцца як здабытак функцый прасторавых пераменных і функцый часу. Знаходжанне такіх рашэнняў звязана з адшуканнем уласных функцый і ўласных значэнняў некат. дыферэнцыяльных аператараў і наступным раскладаннем функцый пачатковых умоў па знойдзеных уласных функцыях. У прыватнасці, раскладанне функцый у Фур’е шэраг ці Фур’е інтэграл звязана з выкарыстаннем Ф.м. для вывучэння задач ваганняў струны і цеплаправоднасці стрыжня.