перамагчы́, -магу́, -мо́жаш, -мо́жа; -мажы́; -мо́жаны; зак.
1. перан., каго-што і без дап. Атрымаць перамогу над кім-, чым-н.
П. праціўніка.
П. у баі.
2. перан., што. Тое, што і пераадолець (кніжн.).
П. нястачы.
П. страх.
|| незак. перамага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перамагчы́
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
перамагу́ |
перамо́жам |
| 2-я ас. |
перамо́жаш |
перамо́жаце |
| 3-я ас. |
перамо́жа |
перамо́гуць |
| Прошлы час |
| м. |
перамо́г |
перамаглі́ |
| ж. |
перамагла́ |
| н. |
перамагло́ |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
перамажы́ |
перамажы́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
перамо́гшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
перамагчы́ сов. победи́ть; преодоле́ть; переборо́ть; поборо́ть; (трудности, чувства — ещё) превозмо́чь;
п. во́рага — победи́ть врага́;
на́ша кама́нда ~гла́ — на́ша кома́нда победи́ла;
п. ця́жкасці — преодоле́ть (превозмо́чь) тру́дности;
п. хваро́бу — победи́ть (поборо́ть, превозмо́чь) боле́знь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перамагчы́, ‑магу, ‑можаш, ‑можа; зак., каго-што і без дап.
1. Дасягнуць перамогі ў змаганні; разбіць праціўніка. Перамагчы ў баі. □ Справа стала так: або перамагчы ворага, або памерці ў змаганні. Чорны. Але жыццё аддай не дарам: Памры, На прыступ ідучы, Як паміраюць камунары, Каб смерцю Смерць перамагчы. Глебка. // Выйграць у якім‑н. спаборніцтве. Перамагчы ў сацыялістычным спаборніцтва Перамагчы ў спартыўнай барацьбе.
2. перан. Пераадолець якія‑н. цяжкасці, узяць верх над кім‑, чым‑н., дабіцца поспеху. А людзі працавалі ў калгасе, перамаглі нястачы, [аб] жыліся, адбудаваліся і выхавалі дзяцей. Дуброўскі. Партызанская вытрымка, адвага перамаглі ўсё. Кулакоўскі. Цэлы год лечаць.. [Сасакі] дактары і ніяк не могуць вылечыць, не могуць перамагчы лютай, няўмольнай хваробы. Арабей. // Перасіліць якое‑н. пачуццё, жаданне і пад. Мікола слухаў, еў грэбліва і ніяк не мог перамагчы ў сабе ўсё ўзрастаючае пачуццё агіды. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́язь, -і, ж.
Адчуванне страху, небяспекі.
Перамагчы б.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перамо́жаны побеждённый; преодолённый; см. перамагчы́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
победи́ть сов. перамагчы́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неперамо́жны, -ая, -ае.
Такі, якога нельга перамагчы.
Непераможная сіла.
|| наз. неперамо́жнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
переборо́ть сов.
1. (победить) перамагчы́, паду́жаць;
2. перен. (преодолеть) пераадо́лець, перасі́ліць, перамагчы́;
переборо́ть страх пераадо́лець (перасі́ліць, перамагчы́) страх.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пабаро́ць, -бару́, -бо́раш, -бо́ра; -бары́; зак., каго (што).
Перамагчы праціўніка ў спартыўнай барацьбе.
П. вядомага барца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)