перало́г

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перало́г перало́гі
Р. перало́гу перало́гаў
Д. перало́гу перало́гам
В. перало́г перало́гі
Т. перало́гам перало́гамі
М. перало́гу перало́гах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Пералог ’луг сярод поля ці сярод лесу’ (Шат.), ’аблога’ (Нар. Гом.), ’ялавіна’ (не сеіць год ці два) (стаўб., Сл. ПЗБ). Укр. перелі́г ’некалькі гадоў неапрацоўваемая зямля’, рус. перело́г ’парослая травой ці лесам зямля’, ’незаараная палоска раллі’, польск. przełóg, чэш. příloh, славац. prieloh, славен. prélog, prẹ́log, серб.-харв. prijȅlog, макед. прелог, балг. пре́лог. Прасл. *per‑logъ; да пера- і ляжа́ць (гл.), бо зямля “пералежвае” (Лекс. Палесся, 42); Банькоўскі (2, 861) мяркуе, што зыходнае значэнне ў польск. przełożyć ’пераўтварыць пашу ў раллю’; параўн. адло́г ’пакінутая (“адложаная”) зямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перало́гі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Перало́гі
Р. Перало́г
Перало́гаў
Д. Перало́гам
В. Перало́гі
Т. Перало́гамі
М. Перало́гах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Пераложак ’вузкі праход па засеяным полі’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Паводле ілюстрацыі, маецца па ўвазе мяжа, якая ў параўнанні з засеяным полем з’яўляецца фактычна вузенькім пералогам. Да пералог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)