перакі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

3 цяжкасцю пражыць, перабыць які-н. час.

Той-сяк так перакідаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакі́дацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перакі́даюся перакі́даемся
2-я ас. перакі́даешся перакі́даецеся
3-я ас. перакі́даецца перакі́даюцца
Прошлы час
м. перакі́даўся перакі́даліся
ж. перакі́далася
н. перакі́далася
Загадны лад
2-я ас. перакі́дайся перакі́дайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час перакі́даўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перакіда́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перакіда́юся перакіда́емся
2-я ас. перакіда́ешся перакіда́ецеся
3-я ас. перакіда́ецца перакіда́юцца
Прошлы час
м. перакіда́ўся перакіда́ліся
ж. перакіда́лася
н. перакіда́лася
Загадны лад
2-я ас. перакіда́йся перакіда́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час перакіда́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перакіда́цца несов.

1. в разн. знач. перебра́сываться, переки́дываться; перемётываться;

2. разг. (валиться, перевёртываться) опроки́дываться;

3. перен. (на чью-л. сторону) перемётываться;

4. (через что-л.) переки́дываться, перева́ливаться;

5. (у каго, што) фольк. обора́чиваться (кем, чем и в кого, что);

6. страд. перебра́сываться; переки́дываться; перешвы́риваться; передвига́ться; см. перакіда́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакі́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пражыць, перабыць як-небудзь нейкі час. Здавалася, .. [Параску] зусім не цікавіла, дзе яе гаспадар перакідаецца ноч. Лобан.

перакіда́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да перакінуцца.

2. Зал. да перакіда́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакіда́цца, скіда́цца ’ператварацца ў іншую істоту’ (Растарг.), перакі́нуцца ’пераўтварыцца’ (карм., Мат. Гом.), перакі́нуць ’часова пераапрануцца ў іншае (сухое) адзенне’ (Юрч.), мсцісл. пірікіда́ньня ’змена адзення’ (Юрч. СНЛ), перэкіда́цца ’перакульвацца, пераўвасабляцца’ (ТС), перэкі́нуцца ’перакуліцца, змяніцца’, найбліжэй да якіх стаяць польск. przekinąć się, przekidać się ’перакінуцца, перамяніцца; перакуліцца’, ст.-польск. przekinąć się ’перайсці на чый-небудзь бок’, параўн. “тэхналогію” пераўвасаблення ў ваўкалака: перэкінецца церэз ножа і робіцца наподобіе воўка (ТС). Да пера- і кідаць, кідацца < прасл. *kydati (), гл. кідаць, параўн. таксама ўкр. чарніг. перекида́тися ’пераапрануць, змяніць адзежыну’ і ’пераўтварацца, абярнуцца’. Іншую версію прапануе Санько (Kryuja, 1996, 1, 92): перакінуцца, скінуцца ’перавярнуцца на кагосьці, ператварыцца’ звязана не з слав. *kinǫti, *kidati, а з літ. kìsti (kiñta, kìto) ’мяняцца, змяняцца’, kėisti (‑čia, ‑tė) ’мяняць, змяняць, перамяняць, абменьваць’, keìtìklis ’ператваральнік, унформер’, keitìmas ’абмен, размен, змена, замена, ператварэнне’, што ў святле прыведзеных вышэй фактаў не пераконвае, аднак балтыйскі ўплыў на семантыку ’змена (адзення і пад.)’ адмаўляць няма падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перакі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Штуршком, махам перамясціцца цераз каго-, што-н.

П. цераз плот.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распаўсюдзіцца з аднаго месца на другое.

Агонь перакінуўся з хаты на гумно.

3. перан. Перайсці на чый-н. бок, стаць прыхільнікам каго-, чаго-н. (разм.).

П. ў лагер паўстанцаў.

4. чым. Кінуць што-н. адзін аднаму.

П. мячыкам. П. словам (перан., разм.). П. жартамі (перан., разм.).

5. Перакуліцца, перавярнуцца на бок (разм.).

Воз перакінуўся ў канаву.

|| незак. перакіда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і перакі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакі́двацца несов., см. перакіда́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перешвы́риваться страд. перакіда́цца, перакі́двацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перебра́сываться возвр., страд. перакіда́цца, перакі́двацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)