перакулі́ць, -улю́, -у́ліш, -у́ліць; -у́лены; зак. (разм.).

1. каго-што. Перавярнуць уверх дном, нізам або паваліць набок, на спіну.

П. човен.

2. каго-што цераз каго-што. Нагнуўшы, перакінуць цераз каго-, што-н.

П. цераз борт.

3. што. Выпіць да дна.

П. чарку.

|| незак. пераку́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакулі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перакулю́ пераку́лім
2-я ас. пераку́ліш пераку́ліце
3-я ас. пераку́ліць пераку́ляць
Прошлы час
м. перакулі́ў перакулі́лі
ж. перакулі́ла
н. перакулі́ла
Загадны лад
2-я ас. перакулі́ перакулі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перакулі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перакулі́ць сов.

1. разг. опроки́нуть, перекувырну́ть;

2. прост. (выпить) опроки́нуть; осуши́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакулі́ць, ‑кулю, ‑куліш, ‑куліць; зак.

Разм.

1. каго-што. Перавярнуць уверх дном, нізам; паваліць набок, абярнуць. Перакуліць човен. Перакуліць воз. □ Конь ірвануў убок і перакуліў сані. Корзун. // што. Выліць, вываліць змесціва якой‑н. пасудзіны, перавярнуўшы, паваліўшы яе. Буйка замітусіўся па кузні, перакуліў вядро вады, і яна разлілася на ўтрамбаваную ботамі зямлю. Даніленка. // каго. Перавярнуць цераз галаву, нізам уверх, на процілеглы бок. Магутная плынь прагна падхапіла .. [Макоўчыка], панесла, упарта стараючыся перакуліць на спіну. Мележ. // каго-што. Нагвуўшы, перакінуць цераз каго, што‑н. Перакуліць цераз борт. □ Ігнась кінуўся на спіну, падхапіў за ногі Ключэню і перакуліў цераз сябе. Чарнышэвіч.

2. што. Выпіць да дна (чарку, шклянку і пад.). Позірк .. [Рамана] упаў на бутэльку з гарэлкай. Ён, нічога не думаючы, наліў шклянку і перакуліў яе ў рот. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., чаго (разм.).

Паваліць, перакуліць многа чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перекувыркну́ть сов., прост. перакулі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перекувырну́ть сов., разг. перакулі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераку́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакуліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераку́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакуліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераку́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакульваць — перакуліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)