перакры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак.

1. што. Накрыць нанава.

П. дах.

2. перан., каго-што. Перавысіць якія-н. паказчыкі, вынікі і пад., апярэдзіць.

П. норму.

3. перан., што. Закрыць для руху, цячэння, прыкрыць.

П. шлях. П. ваду.

|| незак. перакрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перакрыццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакры́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перакры́ю перакры́ем
2-я ас. перакры́еш перакры́еце
3-я ас. перакры́е перакры́юць
Прошлы час
м. перакры́ў перакры́лі
ж. перакры́ла
н. перакры́ла
Загадны лад
2-я ас. перакры́й перакры́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перакры́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перакры́ць сов., в разн. знач. перекры́ть;

п. дах — перекры́ть кры́шу;

п. ваду́ — перекры́ть во́ду;

п. но́рму — перекры́ть но́рму

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакры́ць, ‑краю, ‑крыеш, ‑крые; зак., што.

1. Накрыць нанава, яшчэ раз, іначай. Перакрыць будынкі гонтамі. □ Дах пацёк, і адзін бок прыйшлося перакрыць саломай, а другі — толькі залатаць. С. Александровіч.

2. Закрыць, спыніць свабодны рух, цячэнне, наступленне чаго‑н. [Падун] павінен знікнуць пад вадой, калі Ангару канчаткова перакрыюць. Корбан. — Я перакрыў трубы, — таямніча.. паведаміў Стралецкі, — каб замарозіць вадакачку. Гурскі. // Закрыўшы, перагарадзіўшы што‑н., спыніць доступ. — Калі шлях.. выпадкам перакрыюць, бяжыце вось сюды. Асіпенка.

3. Перавысіць якія‑н. паказчыкі, вынікі і пад.; апярэдзіць. Перакрыць норму. Перакрыць планавае заданне. Перакрыць графік. □ Цяпер мы ўсе вышыні перакрылі, Да сонечных шляхоў зрабіўшы смелы марш. Хведаровіч. // Заглушыць якімі‑н. гукамі, галасамі іншыя гукі і галасы. Касцельны звон перакрылі раптоўны піск цыркуляркі і грукат матора. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перекры́ть сов.

1. в разн. знач. перакры́ць, мног. паперакрыва́ць;

перекры́ть кры́шу перакры́ць дах (страху́);

перекры́ть но́рму перакры́ць но́рму;

2. карт., разг. пабі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакрыццё ср. (действие) перекры́тие; см. перакры́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакры́ты в разн. знач. перекры́тый; см. перакры́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакры́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакрыццё, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)