перажагна́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перажагна́ю перажагна́ем
2-я ас. перажагна́еш перажагна́еце
3-я ас. перажагна́е перажагна́юць
Прошлы час
м. перажагна́ў перажагна́лі
ж. перажагна́ла
н. перажагна́ла
Загадны лад
2-я ас. перажагна́й перажагна́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перажагна́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перажагна́ць сов. перекрести́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перажагна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Уст. Перахрысціць (у 1 знач.). Полаз разліў віно ў шклянкі, жартаўліва перажагнаў іх: — Выйдзі, нячысты дух... — і падняў сваю шклянку. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахрысціць; перажагнаць (абл.) □ палажыць крыж

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Перахрысці́ць ’балюча ударыць’ (люб., Нар. словатв.). Да пера- (гл.) і хрысці́ць, гукапераймальнага паводле паходжання: магчыма, суадносіцца з прасл. *xvorstati, параўн. экспрэсіўныя ўтварэнні хра́снуць ’моцна выцяць’, хра́снуцца ’ўпасці, паваліцца, моцна стукнуўшыся’, дыял. (драг.) хроснуты ’ўдарыць’ і хво́снутысь ’ударыцца’, рус. хворостыть, чи‑хво́стить ’моцна сцёбаць’, польск. chróstać, н.-луж. kšostaś, в.-луж. chrósćić, чэш. chrastiti і chřastati ’грукаць дзвярыма’, ’біць некага палкай’ (гл. Махэк₂, 206 і 207): другасна (іранічна) атаясамлена з хрысці́ць (гл.), перахрысці́цьперажагнаць, палажыць крыж (рукою)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ахрысці́ць, ахрышчу, ахрысціш, ахрысціць; зак., каго-што.

1. Выканаць абрад хрышчэння над кім‑н.

2. Перажагнаць каго‑, што‑н., зрабіць знак крыжа над кім‑, чым‑н. Зірні на луг прад навальніцай, Калі крыжастай бліскавіцай У страсе твар ахрысціць хмара... Колас.

3. перан.; кім-чым. Разм. Даць каму‑, чаму‑н. імя, назву, мянушку. «Кацюша» — так ахрысцілі дапоўненую цвіком і лапаткай гарматку. Брыль. — Якіх толькі прозвішчаў на свеце не бывае, а вось Плаксаў не чуў. Чаму ж гэта так вёску ахрысцілі і людзей Плаксамі празвалі? — пацікавіўся Рыгор Васільевіч. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)