перада́ча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. перада́ча перада́чы
Р. перада́чы перада́ч
Д. перада́чы перада́чам
В. перада́чу перада́чы
Т. перада́чай
перада́чаю
перада́чамі
М. перада́чы перада́чах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тэлеві́зар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для прыёму тэлевізійных перадач і іх гукавога суправаджэння.

|| прым. тэлеві́зарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камента́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая каментуе што-н.

К. спартыўных перадач.

К. тэксту.

|| прым. камента́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлесцэнары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто стварае сцэнарый тэлевізійных перадач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэлегляда́ч ‘адрасат, прымальнік тэлевізійных перадач’ (ТСБМ, Баршч.). Калька з рус. телезри́тель або з польск. telewidz ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агрэга́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Канструктыўнае спалучэнне ў адно цэлае некалькіх рознатыповых машын для эфектыўнай сумеснай работы.

Уборачны а.

2. Складаная частка якой-н. машыны, вузел для выканання пэўных аперацый, напр., рухавік аўтамабіля, каробка перадач.

|| прым. агрэга́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыёкамітэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

Установа, якая ведае арганізацыяй радыёвяшчальных перадач. Працаваць у радыёкамітэце. □ Аднымі людзьмі .. [Вера Адамаўна] захаплялася, з другімі сварылася, некаторым, уявіце сабе, нават пісала праз радыёкамітэт і атрымлівала адказы. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёкро́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Разм. Устаноўка для прыёму радыётрансляцыйных перадач. Стары Даніла, пусціўшы ў ход сваяцкія сувязі з радыёманцёрам.., правёў у сваю хату радыёкропку адным з першых. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлеві́зар, ‑а, м.

Радыётэхнічнае ўстройства для прыёму тэлевізійных перадач і іх гукавога суправаджэння. У кутку — тэлевізар, без чаго ў нашы часы проста жыць нельга. Скрыган. Над стрэхамі таксама правады, і ледзь не ўсюды антэны для тэлевізараў. Кулакоўскі.

[Ад грэч. tēle — далёка і лац. visio — бачанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёпрыёмнік, ‑а, м.

Прылада для прыёму радыёсігналаў або натуральных выпрамяненняў і ператварэння іх для выкарыстання змешчанай у іх інфармацыі. // Апарат для прыёму радыёвяшчальных перадач. Транзістарны радыёпрыёмнік. Уключыць радыёпрыёмнік. □ У тумбачку, што стаяла ў спальні, Валодзя Кунько ўманціраваў маленькі, сабраны ім самім радыёпрыёмнік. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)