перавучы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перавучу́ пераву́чым
2-я ас. пераву́чыш пераву́чыце
3-я ас. пераву́чыць пераву́чаць
Прошлы час
м. перавучы́ў перавучы́лі
ж. перавучы́ла
н. перавучы́ла
Загадны лад
2-я ас. перавучы́ перавучы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перавучы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перавучы́ць, -вучу́, -ву́чыш, -ву́чыць; -ву́чаны; зак.

1. каго (што). Навучыць, падрыхтаваць усіх, многіх.

Ён перавучыў сотні дзяцей.

2. каго (што). Навучыць нанава.

Навучыць лягчэй, чым п.

3. што. Вывучыць, завучыць нанава.

П. урок.

4. каго-што. Праявіць празмернасць у завучванні ці навучанні каго-н.

|| незак. пераву́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. перавучы́цца, -вучу́ся, -ву́чышся, -ву́чыцца (да 2 і 4 знач.); незак. пераву́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавучы́ць сов.

1. (обучить заново чему-л. иному) переучи́ть, переобучи́ть;

не ко́жнага лёгка п. — не ка́ждого легко́ переучи́ть (переобучи́ть);

2. в др. знач. переучи́ть;

п. со́тні дзяце́й — переучи́ть со́тни дете́й;

п. уро́к — переучи́ть уро́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак.

1. каго. Навучыць чаму‑н. іншаму, даць магчымасць авалодаць новай прафесіяй; перападрыхтаваць. Перавучыць трактарыстаў на шафёраў. // Навучыць іначай, па-новаму. Перавучыць дрэсіраванага сабаку. □ — Я яго перавучу, пакажу яму ўсе літары, як іх трэба чытаць, каб не дагары нагамі, а так, як трэба. Арабей. // Разм. Настаўляючы, накіроўваючы, перайначыць. Быў у аднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не назваў.. Крыўдна бацьку, ды што зробіш: малога не перавучыў, а цяпер і рады не дасі. Якімовіч.

2. каго. Навучыць, падрыхтаваць усіх, многіх.

3. каго-што. Разм. Праявіць якую‑н. празмернасць у навучанні, падрыхтоўцы каго‑, чаго‑н. — Перавучыў я цябе, браце, ці не ў паны пойдзеш? Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переучи́ть сов., в разн. знач. перавучы́ць;

переучи́ть всех дете́й перавучы́ць усі́х дзяце́й;

переучи́ть роль перавучы́ць ро́лю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераву́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераву́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перавучваць — перавучыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашко́ліць

‘перавыхаваць, перавучыць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перашко́лю перашко́лім
2-я ас. перашко́ліш перашко́ліце
3-я ас. перашко́ліць перашко́ляць
Прошлы час
м. перашко́ліў перашко́лілі
ж. перашко́ліла
н. перашко́ліла
Загадны лад
2-я ас. перашко́ль перашко́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час перашко́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Перавухры́цьперавучыць; перахітрыць’ (Нас.). Да пера- і вухрыць, ву́харэц (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)