Пераво́ды1 ’плёткі, што жанчыны пераносяць з хаты ў хату’ (Нас.), параўн. рус. смал. пераво́дки, пск. перево́дни, арханг., цвяр. перево́ды ’тс’. З пера- і вод‑ < вадзі́ць, ве́сці (гл.). Параўн. яшчэ бел. зводы ’плёткі’ і рус. переводить вести ’нагаворваць’.

Пераво́ды2 (перэво́ды), перэво́дзіны ’адно з вясельных застолляў (пасля вяселля)’ (ТС). Польск. przewodziny ’перыяд вяселля, калі малады забірае сваю жонку дамоў’, рус. отво́ды ’тс’. Да пера- і весці (гл.) — яшчэ ў недалёкім мінулым маладая перабіралася ў дом маладога пешшу, — як правіла, маладыя былі з аднае ці з блізкае вёскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераво́д

‘грашовае адпраўленне; рэйкавы пуць’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пераво́д пераво́ды
Р. пераво́да пераво́даў
Д. пераво́ду пераво́дам
В. пераво́д пераво́ды
Т. пераво́дам пераво́дамі
М. пераво́дзе пераво́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераво́д, ‑а і ‑у, М ‑водзе, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераводзіць — перавесці.

2. ‑а. Грашовае адпраўленне праз банк, па пошце, тэлеграфе. Пелагея Іванаўна адпачывала, калі паштальён прынёс грашовы перавод. «Звязда». Неўзабаве маці атрымала ад.. [бацькі] перавод на дзесяць тысяч рублёў. Гроднеў. // Разм. Бланк для такога адпраўлення.

3. ‑а. Рэйкавы пуць для пераходу саставаў вагонаў з адной каляі на другую. Стрэлачныя пераводы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)