пераве́сіцца, -ве́шуся, -ве́сішся, -ве́сіцца; зак.

Звесіцца (у 1 знач.) цераз што-н.

П. цераз плот.

|| незак. пераве́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераве́сіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераве́шуся пераве́сімся
2-я ас. пераве́сішся пераве́сіцеся
3-я ас. пераве́сіцца пераве́сяцца
Прошлы час
м. пераве́сіўся пераве́сіліся
ж. пераве́сілася
н. пераве́сілася
Дзеепрыслоўе
прош. час пераве́сіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераве́сіцца сов. переве́ситься, переви́снуть;

п. це́раз плот — переве́ситься (переви́снуть) че́рез забо́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераве́сіцца, ‑вешуся, ‑весішся, ‑весіцца; зак.

Перагнуўшыся цераз што‑н., павіснуць. Перавесіцца цераз плот. Перавесіцца праз парэчцы моста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераве́швацца гл. перавесіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переве́ситься сов. пераве́сіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераве́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перавесіцца.

2. Зал. да перавешваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перава́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

1. Узважыцца нанава, яшчэ раз.

2. Тое, што і перавесіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перасве́р, перасвір, перасверт ’вага-рычаг у студні з жураўлём’ (круп., барыс., ДАБМ, камент., 809; круп., Сл. ПЗБ), пірасʼвер ’тс’, пераабірай (круп., Шатал.), сюды ж перасве‑ раваццаперавесіцца’ (паст., ігн., Сл. ПЗБ). Да пера- і асвер (гл.), якое прыйшло з лат. мовы, параўн. лат. svirat sviru ’вага- журавель (у калодзежы)’, svert ’нахіляць, вешаць, паднімаць з дапамогай рычага’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 52 і інш. літ-pa), літ. persisvertiперавесіцца’ (Сл. ПЗБ, 3, 500).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераве́швацца несов.

1. переве́шиваться, перевиса́ть; см. пераве́сіцца;

2. страд. переве́шиваться; перебра́сываться, переки́дываться; см. пераве́шваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)