пераабу́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераабу́юся пераабу́емся
2-я ас. пераабу́ешся пераабу́ецеся
3-я ас. пераабу́ецца пераабу́юцца
Прошлы час
м. пераабу́ўся пераабу́ліся
ж. пераабу́лася
н. пераабу́лася
Загадны лад
2-я ас. пераабу́йся пераабу́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пераабу́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераабу́цца сов. переобу́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераабу́цца, ‑абуюся, ‑абуешся, ‑абуецца; зак.

Надзець на сябе другі абутак; абуцца іначай. Вольга пераабулася ў боцікі, апранула паліто, і яны выйшлі з пакоя. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераабу́ць, -у́ю, -у́еш, -у́е; -у́ты; зак.

1. каго-што. Абуць у іншы абутак.

П. дзяцей у сухое.

П. ногі.

2. што. Змяніць абутак, абуць іначай.

П. боты.

|| незак. пераабува́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. пераабу́цца, -у́юся, -у́ешся, -у́ецца; незак. пераабува́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. пераабува́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переобу́ться пераабу́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераабува́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераабуцца.

2. Зал. да пераабуваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераступі́ццапераабуцца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Да ступі́ць, ступа́ць (гл.), параўн. уступі́цца ’ўсунуць ногі ў часовы абутак; абуцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

урэ́зацца, урэжуся, урэжашся, урэжацца; зак.

1. Увайсці, уваткнуцца ў што‑н. вострым, вузкім канцом. Човен урэзаўся ў пясок лугавога берага. Кірэенка. // Рэжучы, уклініцца ў што‑н. З вострава выйшла жняярка, прайшла ўздоўж лесу, завярнулася і ўрэзалася сваімі вострымі зубамі ў залацісты аўсяны лес. Сташэўскі. // Глыбока ўесціся, упіцца. Каўнер кашулі балюча ўрэзаўся ў востры кадык, так, што перахапіла дыханне. Каршукоў расшпіліў яго. Асіпенка. [Чалавек] хацеў пераабуцца, бо мокрыя аборы надта ўрэзаліся ў ногі, толькі мала часу меў да світання, дык не стаў. Гарэцкі. // перан. Удацца, уклініцца вузкай палосай у што‑н. Лес клічам урэзаўся ў поле.

2. перан. Імкліва ўварвацца, пранікнуць куды‑н. У заднія рады натоўпу ўрэзаліся клінам конныя жандары. Машара. «Пабеда»таксі вырвалася з вясёлага маладога лесу і ўрэзалася ў залаты жытнёвы палетак. Васілевіч.

3. перан. Разм. Сутыкнуцца з разгону з чым‑н.; стукнуцца. Ракета раптам нырнула ўніз і ледзь не ўрэзалася ў скалы. Шыцік. [Міхаліна:] — Я не ведала, што гэта будзе: слова, ці яго рука ляжа на маю, ці.. [Аляксандр Дзямідавіч] павернецца, выпусціць руль, і мы ўрэжамся ў дрэва... Шамякін.

4. перан. Надоўга запомніцца. На ўсё жыццё шмат якія з песень урэзаліся ў памяць, асабліва я любіў «Рэчаньку». Гурскі. [Іосіф Жыновіч:] — Мне ўрэзаўся ў памяць артыкул Аляксея Талстога, дзе ён палымяна заклікаў увесь народ да адпору праклятаму ворагу. «ЛіМ».

5. Абл. Закахацца ў каго‑н. [Адам:] — І вось так, неяк гуляючы на вячорках, я і ўрэзаўся, проста сказаць без нажа, у адну дзеўку. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)