пашко́джанне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пашко́джанне пашко́джанні
Р. пашко́джання пашко́джанняў
Д. пашко́джанню пашко́джанням
В. пашко́джанне пашко́джанні
Т. пашко́джаннем пашко́джаннямі
М. пашко́джанні пашко́джаннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абмаро́зіцца, -ро́жуся, -ро́зішся, -ро́зіцца; зак.

Атрымаць пашкоджанні ад марозу.

|| незак. абмаро́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

траўматы́зм, -у, м.

Траўматычныя пашкоджанні, звязаныя з пэўным відам прафесіі, з якой-н. сферай дзейнасці, асяроддзем.

Барацьба з вытворчым траўматызмам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зняве́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго (што).

Нанесці каму-н. значныя фізічныя пашкоджанні.

З. у бойцы.

|| незак. зняве́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухо́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Хранічнае захворванне нервовай сістэмы, якое праяўляецца ў пашкоджанні спіннога мозга на глебе сіфілісу.

|| прым. сухо́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяле́сны, -ая, -ае.

1. гл. цела.

2. Прычынены целу; фізічны.

Цялесныя пашкоджанні.

Ц. недахоп.

3. Жаўтавата-белы з ружовым адценнем; падобны на колер цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паняве́чыць

‘наносячы фізічныя пашкоджанні, калечыць каго-небудзь, зламаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паняве́чу паняве́чым
2-я ас. паняве́чыш паняве́чыце
3-я ас. паняве́чыць паняве́чаць
Прошлы час
м. паняве́чыў паняве́чылі
ж. паняве́чыла
н. паняве́чыла
Загадны лад
2-я ас. паняве́ч паняве́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час паняве́чыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няспра́ўны, -ая, -ае.

1. Які мае пашкоджанні; сапсаваны.

Н. матор.

2. Неакуратны, нядобрасумленны ў выкананні сваіх абавязкаў, даручэнняў і пад.

Н. плацельшчык.

|| наз. няспра́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз’е́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́сць, -яду́ць; раз’е́ў, -е́ла; -е́дзены; зак., што.

Разбурыць, прычыніць пашкоджанні чаму-н.

Кіслата раз’ела скуру.

|| незак. раз’яда́ць, -а́е.

|| наз. раз’яда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смолацячэ́нне, ‑я, н.

Узмоцненае выдзяленне смалы са ствала ці сукоў хвойных дрэў пры іх пашкоджанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)