пашко́джанне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пашко́джанне пашко́джанні
Р. пашко́джання пашко́джанняў
Д. пашко́джанню пашко́джанням
В. пашко́джанне пашко́джанні
Т. пашко́джаннем пашко́джаннямі
М. пашко́джанні пашко́джаннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пашко́джанне, -я, н.

1. гл. пашкодзіць.

2. мн. -і, -яў. Пашкоджанае месца, паломка.

Ліквідаваць п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашко́джанне ср.

1. поврежде́ние;

п. ка́белю — поврежде́ние ка́беля;

2. пораже́ние;

п. зро́кавага не́рва — пораже́ние зри́тельного не́рва;

1, 2 см. пашко́дзіць 2, 3;

3. поврежде́ние; поло́мка ж.;

ліквідава́ць п. — ликвиди́ровать поврежде́ние (поло́мку);

цяле́сныя ~нніофиц. теле́сные поврежде́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашко́джанне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пашкодзіць.

2. Тое, што пашкоджана; пашкоджанае месца. Больш як месяц Віташкевіч працаваў са станком адзін, сам ліквідоўваў непаладкі, пашкоджанні. Кавалёў. З такім пашкоджаннем машына не магла ісці ў рэйс. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашко́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. гл. шкодзіць.

2. што. Сапсаваць (паламаць, параніць і пад.).

П. кабель.

П. руку.

|| незак. пашко́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

|| наз. пашко́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засарэ́нне, -я, н.

Пашкоджанне страўніка чым-н., што трапіла ўнутр.

З. страўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́ўма, -ы, мн. -ы, тра́ўм і -аў, ж.

Пашкоджанне органа, тканкі знешнім уздзеяннем (раненнем, ударам, апёкам і пад.), а таксама нервовае ўзрушэнне.

Псіхічная т.

Бытавая траўмапашкоджанне здароўя ў выніку няшчаснага выпадку, не звязанага са службай, работай.

|| прым. траўматы́чны, -ая, -ае.

Т. шок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцяжэ́нне, -я, н.

1. гл. расцягнуць.

2. Пашкоджанне тканак (звязкі, сухажылля) моцным напружаннем, ударам, рыўком.

Р. сухажылля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. гл. ламаць.

2. Паламанае месца, пашкоджанне.

Ліквідаваць паломку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацёртасць, -і, ж.

1. гл. пацёрты.

2. Пашкоджанне, раздражненне якой-н. часткі цела ад трэння.

Пацёртасці на шыі каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)