пачы́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пачы́нак пачы́нкі
Р. пачы́нка пачы́нкаў
Д. пачы́нку пачы́нкам
В. пачы́нак пачы́нкі
Т. пачы́нкам пачы́нкамі
М. пачы́нку пачы́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пачы́нак, -нка м., текст. поча́ток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачы́нак, ‑нка, м.

Пража, наматаная на верацяно або знятая з верацяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачы́нак1 ’пачатак’ (светлаг., Мат. Гом.), ’новае поле на месцы ляда’, ’закладка новага поля на лядзе, а пасля і пасялення’, ’расцяроба гушчэвіны, падсека’, ’булачка з хлебнага цеста’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр., рус. почи́нок ’пачатак’, пск. ’першы кавалак хлеба, адрэзаны ад буханкі’, ст.-рус. починъкъ ’пачатак’, ’навасёлак’, польск. poczynek ’учынак’, н.-луж. pocynk ’тс’, ’справа, дзеянне’, pocynki ’звычкі’, в.-луж. počink ’паводзіны’, ’дзеянне’, чэш. počinek ’пачатак’, ’першая купленая рэч’, ст.-слав. починъкъ ’пачатак’. Да прасл. po‑čęti, бел. пача́ць, пачына́ць (гл.).

Пачы́нак2, драг. почы́нок, астр., браг., пачы́нка ’пража, наматаная на верацяно або знятая з яго’ (ТСБМ, Мядзв., Серб., Бір., Бес., Маш., Варл., Дэмб. 2; гродз., Шн. 2), ’дзве ручайкі, перавітыя на адно верацяно’ (лях., карэліц., Янк. Мат.; слуц., Нар. словатв., дзярж., ст.-дар., Нар. сл.; Уладз., Федар. 6, Др.-Падб., Янк. 1, Сцяшк., Гарэц., Чач., Сл. Брэс.), ’вялікае верацяно, на якое перамотваюць пражу з малых верацёнаў’ (Нас., Шат., Сл. ПЗБ; браг., навагр., З нар. сл.), ’верацяно з пражай’ (Касп., Мат. Гом., Ян., ТС), ’клубок нітак, наматаны з адной вітушкі’ (дзярж., Нар. сл.). Укр. почи́нок ’поўнасцю запоўненае верацяно’, рус. кур. почи́нок ’тс’, польск. паморск., сілез. poczynek ’вялікае верацяно з пражай’, ’звітая пража з аднаго або з некалькіх верацён’. Усходнеславянска-польскае. Да пача́ць > пачына́ць (гл.): напрадзеная пража была нібыта асноваю будучага палатна, пачаткам — для асновы яе з пачынкаў звівалі ў клубкі, а для ўтоку — у маткі на матавіле. Аб суфіксе ‑ак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пачы́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пачы́нка пачы́нкі
Р. пачы́нкі пачы́нак
Д. пачы́нцы пачы́нкам
В. пачы́нку пачы́нкі
Т. пачы́нкай
пачы́нкаю
пачы́нкамі
М. пачы́нцы пачы́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

По́чынак ’штыр у кроснах’ (Мат. Гом.). Гл. пачынак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поча́ток

1. бот. пача́так, -тка м., ката́х, -ха́ м.;

2. (о пряже) пачы́нак, -нка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клубок, пачынак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ні́кпачын, нікпочын ’нядаўна, толькі што’ (жытк., Мат. Гом.; ТС). Цёмнае слова; другая частка асацыіруецца з пачынаць, параўн., напрыклад, пачынак ’пачатак’ (Мат. Гом.), або спалучэннем + /Ш чыне, г. зн. ’пасля дзеі (падзеі, акта)’, гл. чын.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руча́йка ’верацяно з наматанымі на яго ніткамі’; ’жменя лёну (валакна)’ (ТСБМ), ручэ́йкапачынак, пража на адно верацяно’ (бялын., Нар. сл.; лаг., Гіл.), ’скрутак ачышчанага валакна’ (маладз., Янк. Мат.). Магчыма, з першаснага значэння ’жменя’, ’рука’ развіліся астатнія. Да рука (гл.), параўн. балг. ръко́йка ’жменя калоссяў, якую можна захапіць адной рукой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)