пацые́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Хворы ў адносінах да ўрача, у якога ён лечыцца.

Прыняць пацыентаў.

|| ж. пацые́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацые́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пацые́нт пацые́нты
Р. пацые́нта пацые́нтаў
Д. пацые́нту пацые́нтам
В. пацые́нта пацые́нтаў
Т. пацые́нтам пацые́нтамі
М. пацые́нце пацые́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пацые́нт м. пацие́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацые́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Хворы ў адносінах да ўрача, у якога ён лечыцца. — Дзве гадзіны нічога не ешце, — сказала .. [Галіна Адамаўна] пацыенту, які паласкаў рот содавым растворам. Шамякін.

[Ад лац. patiens, patientis — які пакутуе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пацые́нт ’хворы ў адносінах да ўрача’ (ТСБМ). Праз польск. pacjent ці рус. пацие́нт з лац. patiens, Род. склон patientis ’які пакутуе’ < patior ’цярплю’ (Сл. иностр. слов, 1988, 377; SWO, 1980, 540).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пацие́нт пацые́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацые́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да пацыент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Невялікая шкляная пасудзіна на ножцы для піцця спіртных напіткаў. Услед за тостам усе чаркі пацягнуліся да Міхедавай, якую ён падняў і з якое праз беражкі вылівалася пітво, бо рука калацілася. Сабаленка. Гэй, поўныя чаркі Дружней налівайце, Ад сэрца, музыкі, Спявайце, іграйце! Танк. Але, выпіўшы другую чарку, [Міхал] нахмурыўся і зноў пачаў пра сваё. Карпаў.

2. Разм. Спіртное; выпіўка. Платы не браў, таму кожны пацыент або яго родныя частавалі Марціна, і без гарэлкі, вядома, не абыходзілася. Гэта Марцін прымаў як заслужанае і з цягам часу прывык да чаркі. Чарнышэвіч. Бяздзетны шляхціц Зыгмусь, гарбаты і нізкі, расчырванелы ад чаркі, грукае кулаком па стале. Наўроцкі.

•••

Глядзець у чарку гл. глядзець.

Заглядаць у чарку гл. заглядаць.

За чаркай — у час выпіўкі, за сталом з гарэлкай і закускамі.

Куляць чарку гл. куляць.

Пад чаркай — п’янаваты.

Прыкладвацца да чаркі гл. прыкладвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)