пату́піць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены; зак., што.

Зрабіць тупым, ступіць усё, многае.

П. нажы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пату́піць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пату́плю пату́пім
2-я ас. пату́піш пату́піце
3-я ас. пату́піць пату́пяць
Прошлы час
м. пату́піў пату́пілі
ж. пату́піла
н. пату́піла
Дзеепрыслоўе
прош. час пату́піўшы

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патупі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. патуплю́ пату́пім
2-я ас. пату́піш пату́піце
3-я ас. пату́піць пату́пяць
Прошлы час
м. патупі́ў патупі́лі
ж. патупі́ла
н. патупі́ла
Загадны лад
2-я ас. патупі́ патупі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час патупі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патупі́ць сов. (всё, многое) иступи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пату́піць, ‑ту́плю, ‑ту́піш, ‑ту́піць; зак., што.

Апусціць уніз (вочы, галаву). Лена прыкінулася, што плача, патупіла вочы і пачала выціскаць слязу. Няхай. А калі і гляне [Пракоп], дык зараз жа патупіць вочы, быццам яна [Раманіха] вінавата была перад ім. Ермаловіч.

патупі́ць, ‑туплю́, ‑ту́піш, ‑ту́піць; зак., што.

Зрабіць тупым, ступіць усё, многае. Патупіць нажы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пату́піць, патупі́ць ’апусціць уніз (вочы, галаву)’ (ТСБМ, бялын., Янк. Мат.). Рус. поту́пить (взор) ’тс’. Усх.-бел. — руская ізалекса. Да тупы́ (гл.); пату́піць — г. зн. ’нібы прытупіць погляд’ (Фасмер, 3, 346).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пату́піцца, ‑ту́плюся, ‑ту́пішся, ‑ту́піцца; зак.

Патупіць (вочы, галаву); панурыцца. Якім патупіўся, трохі памаўчаў, глыбока зірнуў на мяне. Нікановіч. Патупілася [дзяўчына], перамінаецца з нагі на нагу і не ведае, што ёй рабіць. Ракітны.

патупі́цца, ‑ту́піцца; зак.

Зрабіцца тупым, ступіцца — пра ўсё, многае. Косы патупіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)