патрапа́ць гл. трапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрапа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. патраплю́ патрэ́плем
2-я ас. патрэ́плеш патрэ́плеце
3-я ас. патрэ́пле патрэ́плюць
Прошлы час
м. патрапа́ў патрапа́лі
ж. патрапа́ла
н. патрапа́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час патрапа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патрапа́ць сов.

1. (нек-рое время) потрепа́ть;

2. (всё, многое) перетрепа́ть, потрепа́ть; истрепа́ть;

3. перен. (о войсках) потрепа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; зак., каго-што.

1. Трапаннем ачысціць (валакно ад кастрыцы). Лісавета была рада, што лён сцёрты, а патрапаць яго яна і сама здолее. Чарнышэвіч.

2. і без дап. Трапаць некаторы час. Кончыцца кананне бульбы, мо’ хто на дзень-другі пазаве лён паслаць ці патрапаць. Гартны.

3. Разм. Працяглым або неахайным карыстаннем знішчыць, зрабіць бруднай, непрыгоднай якую‑н. рэч. Патрапаць адзежу. Патрапаць кнігу.

4. Злёгку, ласкава паляпаць, пагладзіць рукой, пальцамі. Раман злёгку, з любасцю, патрапаў па шыі коніка і прамовіў: — Эх ты, конік, мой конік! Колас. Настаўніца патрапала мяне па шчацэ і сказала ўсміхаючыся: — Добра. Пішы. Таўлай.

5. перан. Панесці вялікія страты баявымі дзеяннямі. З-за цемені камандзір не мог устанавіць, ці знішчыў ён дэсант, ці так патрапаў яго. Чорны.

6. Абл. Пайсці. Басанож [сябры] патрапалі далей, пахвальваючы і дарогу, і расу, і гэтую прыемнасць ступаць босымі нагамі па мяккай дарозе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапа́ць, траплю́, трэ́плеш, трэ́пле; трапі́; трапа́ны; незак.

1. што. Ачышчаць валакно, выбіваючы кастрыцу спецыяльнай прыладай.

Т. лён.

2. каго. Ласкава пагладжваць, пастукваць рукой, пальцамі.

Т. па плячах.

3. што. Тузаць, гайдаць (пра вецер).

Вецер трапаў хустачку на галаве.

4. каго-што. Біць, калаціць, уцягваць у баявыя сутычкі.

Т. варожыя войскі.

5. Ісці вялікую адлегласць (разм.).

Трапаў пяць кіламетраў пехатой.

Трапаць нервы (разм., неадабр.) — хвалявацца; моцна нерваваць каго-н.

|| зак. патрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 1, 2 і 4 знач.) і растрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 3 знач.).

|| наз. трапа́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабузава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Разм. Папсаваць, патрапаць, запэцкаць усё, многае. Пабузаваць усе кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабузава́ць

‘папсаваць, патрапаць усё, многае’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перабузу́ю перабузу́ем
2-я ас. перабузу́еш перабузу́еце
3-я ас. перабузу́е перабузу́юць
Прошлы час
м. перабузава́ў перабузава́лі
ж. перабузава́ла
н. перабузава́ла
Загадны лад
2-я ас. перабузу́й перабузу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перабузава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папатрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; зак., што, чаго і чым.

Разм. Трапаць доўга, неаднаразова; патрапаць многа чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́бузаваць

‘вельмі папсаваць, патрапаць, запэцкаць што-небудзь; скончыць грубіяніць, хуліганіць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́бузую вы́бузуем
2-я ас. вы́бузуеш вы́бузуеце
3-я ас. вы́бузуе вы́бузуюць
Прошлы час
м. вы́бузаваў вы́бузавалі
ж. вы́бузавала
н. вы́бузавала
Загадны лад
2-я ас. вы́бузуй вы́бузуйце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́бузаваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

натрапа́цца, ‑траплюся, ‑трэплешся, ‑трэплецца; зак.

1. Разм. Патрапаць многа, доўга; трэплючы што‑н., наравіцца. Натрапацца за дзень у сушні.

2. перан. Разм. Нагаварыцца ўволю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)