па́сынак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Няродны сын для мужа ці жонкі ў сям’і.

Адносіцца да каго-, чаго-н. як да пасынка (перан.: нядобразычліва, абыякава).

2. Бакавы парастак расліны (спец.).

|| прым. па́сынкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́сынак

‘атожылак’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́сынак па́сынкі
Р. па́сынка па́сынкаў
Д. па́сынку па́сынкам
В. па́сынак па́сынкі
Т. па́сынкам па́сынкамі
М. па́сынку па́сынках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́сынак

‘няродны сын’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́сынак па́сынкі
Р. па́сынка па́сынкаў
Д. па́сынку па́сынкам
В. па́сынка па́сынкаў
Т. па́сынкам па́сынкамі
М. па́сынку па́сынках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́сынак, -нка м.

1. (неродной сын) па́сынок;

2. (о растении) па́сынок, побе́г, о́тпрыск

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́сынак, ‑нка, м.

1. Няродны сын для мужа ці жонкі ў сямі (родны аднаго з іх). Раіна разумела, што Лёнік не сваё дзіця Антосю, пасынак. Марціновіч. [Мачыха] адчувала холад, якім заўсёды веяла на яе ад падчарыцы і пасынка, аднак гэта яе вельмі не абыходзіла. Васілевіч. // перан. Пра таго, хто пераносіць якія‑н. нягоды, пра каго мала клапоцяцца, каму мала ўдзяляюць належнай увагі. Узняўся гоман пратэсту: чаму гэта ў раёне ёсць сынкі і пасынкі? Дуброўскі.

2. Бакавы парастак, атожылак у расліны. Вакол свежага зрэзу вярба выкінула цесны круг крывава-зялёных пасынкаў. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́сынак1, па́сыньнік ’няродны сын для мужа ці жонкі ў сям’і’ (ТСБМ, Нас., Маш., Клім., Касп., Бяльк., Ян.; КЭС, лаг.; Яшк. Назвы), пасынчовы ’прыёмны сын’ (Мат. Гом.). Укр. па́синок, рус. пасынок ’тс’, ’прыёмны сын’, ст.-рус. пасынъкъ ’тс’; ’член княжай дружыны’, чэш. рэдкаўжыв. pasynekпасынак’, серб. -харв. по̀синак, макед., балг. пасинок ’тс’. Прасл. pasynъkъ, якое складаецца з прэфіксе pa‑ (са значэннем ’под’) і назоўніка synъ‑, разам азначаючы ’несапраўднае тое, што называе другі член’, як і ў балт. мовах (ст.-прус. possons, літ. posūnis) — ’нібыта сын, сапраўдны сын’ (Борысь, Prefiks., 48; Фасмер, 3, 216). Сюды, відаць і па́сынак ’гарлавіна ў нераце, якая не дае магчымасці рыбе выбрацца з сеці’ (Тарн.).

Па́сынак2, пасыньнік, па́сынькі, ст.-дар. па́сын, драг. пасэ́ньне ’бакавы атожылак дрэва, памідораў, вазона’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., Бяльск., Бір., Клім., Сл. ПЗБ; Лучыц-Федарэц), ’зародак у качана капусты паміж ніжнімі лістамі’ (Нас.), ’бакавы адростак сланечніка’ (Ян.), ’прыток ракі, ручая’ (Клім.), пух. ’адростак рога ў аленя’, ст.-дар. па́сыньне ’параснік’ (Сл. ПЗБ), пасынкава́ць ’абчышчваць адросткі ў пазухах раслін’ (Інстр. II). Да па́сынак1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сынкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Па́сынкі
Р. Па́сынак
Па́сынкаў
Д. Па́сынкам
В. Па́сынкі
Т. Па́сынкамі
М. Па́сынках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

флянс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адно каліва расады.

Флянсы капусты.

2. Бакавы парастак, пасынак.

|| прым. фля́нсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́сынок

1. прям., перен. па́сынак, -нка м.;

2. с.-х., сад. па́сынак, -нка м., ато́жылак, -лка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Няродня, нырідня ’падчарыца’ (брэсц., Нар. лекс.). Да родны, радня (гл.), параўн. ст.-рус. несынпасынак, няродны сын’, недонка ’падчарыца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)