паста́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паста́ўны паста́ўная паста́ўнае паста́ўныя
Р. паста́ўнага паста́ўнай
паста́ўнае
паста́ўнага паста́ўных
Д. паста́ўнаму паста́ўнай паста́ўнаму паста́ўным
В. паста́ўны (неадуш.)
паста́ўнага (адуш.)
паста́ўную паста́ўнае паста́ўныя (неадуш.)
паста́ўных (адуш.)
Т. паста́ўным паста́ўнай
паста́ўнаю
паста́ўным паста́ўнымі
М. паста́ўным паста́ўнай паста́ўным паста́ўных

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паста́ў¹, -та́ва, мн.а́вы, -та́ваў, м.

Пара млынавых камянёў.

Млын на два паставы.

|| прым. паста́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паста́ў², -та́ва, мн.а́вы, -та́ваў, м.

Сувой палатна.

У куфры стаялі чатыры паставы палатна.

|| прым. паста́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ста́тны ‘прапарцыянальна складзены’ (ТСБМ), ‘высокі; збытны’ (Нас.), ‘добры’ (Жд. 3, Гіл.), ‘высокі, стройны, удалы, добры’: статный будзя етый лён (Бяльк.). Укр. дыял. ста́тний ‘стройны; багаты, заможны’, рус. ста́тный ‘стройны, пастаўны’. Да стаць2 (гл.); да семантыкі параўн. спра́ўны ‘удалы, прыгожы’ (ТСБМ), прысто́йны ‘добры, падыходзячы’ (там жа), прычы́нно ‘зручна’ (ТС) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паста́ва ’становішча фігуры, корпуса, уласцівае каму-н.’, ’поза’ (ТСБМ, ТС), ’месца касьбы’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) і пастанова ’звычай’ (ТС), лід. пастаўны́, постаўны́ і постаўны́ ’статны, стройны’ (Сцяшк. Сл., ТС), постаў ’скрутак палатна’ (ТС), лун. ’камяні ў жорнах’ (Шатал.). Укр. поста́ва ’знешнасць, постаць, выгляд’, ’поза, становішча цела’, ’сувой сукна такой даўжыні, якой ён выходзіць з варштату’, постав ’тс’, рус. ніжагар. постав ’стан, абрысы цела па росту, паводле статнасці’, ’талія, будова цела’, польск. postawa ’пастава цела’, ’пазіцыя, кірунак’, ’гордасць, пыха’, ’фігура; знешні выгляд’, postaw ’скрутак сукна’, ’аснова ткання (пража)’, ’60 пасмаў пражы’, н.-луж. postawa ’станіна’, ’падстаўка’, ’фігура’, в.-луж. ’фігура чалавека’, ’скульптура’, чэш. postav ’звой тканіны’, postava ’фігура цела чалавека’, ’літаратурны персанаж’, славац. ’тс’, ’асоба’, славен. postáva ’фігура, рост чалавека’, ’закон’, серб.-харв. по̏става ’падкладка (адзення)’, макед. постава ’тс’, ’вокладка’. Прасл. postava ’нешта пастаўленае, якое стаіць’, паводле Скока (3, 330), з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем, гэтаксама і postavъ ’скрутак сукна’, параўн. прасл. postaviti > бел. паставіць ’пабудаваць’, ’прызначыць на пасаду’, ’натапырыць поўсць’, ’даць адпачыць’, ’паставіць на стол’, ’змясціць, пакласці’ (ТСБМ), паста́віцца ’арганізавацца, стаць’ (бяроз., Сл. ПЗБ). Да ста́віць, стая́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)