пасмяро́тны, -ая, -ае.

Які ажыццёўлены або ўзнік пасля смерці (пра што-н., што адносіцца да дзейнасці нябожчыка).

Пасмяротнае выданне твораў пісьменніка.

Узнагароджаны пасмяротна (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасмяро́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пасмяро́тны пасмяро́тная пасмяро́тнае пасмяро́тныя
Р. пасмяро́тнага пасмяро́тнай
пасмяро́тнае
пасмяро́тнага пасмяро́тных
Д. пасмяро́тнаму пасмяро́тнай пасмяро́тнаму пасмяро́тным
В. пасмяро́тны (неадуш.)
пасмяро́тнага (адуш.)
пасмяро́тную пасмяро́тнае пасмяро́тныя (неадуш.)
пасмяро́тных (адуш.)
Т. пасмяро́тным пасмяро́тнай
пасмяро́тнаю
пасмяро́тным пасмяро́тнымі
М. пасмяро́тным пасмяро́тнай пасмяро́тным пасмяро́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пасмяро́тны посме́ртный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасмяро́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перыяду пасля смерці каго‑н., які ўзнікае пасля смерці каго‑н. Пасмяротная слава. // Апублікаваны, арганізаваны пасля смерці аўтара. Пасмяротнае выданне твораў пісьменніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посме́ртный пасмяро́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тагасве́тны, -ая, -ае.

У рэлігійных уяўленнях: незямны, замагільны, пасмяротны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасме́ртны, см. пасмяро́тны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тагасве́тны, ‑ая, ‑ае.

У рэлігійных уяўленнях — незямны, замагільны, пасмяротны. Тагасветнае быццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тага- (таго‑) — ненаціскны элемент складаных слоў тагабо́чны ’які жыве на тым баку’, тагаго́дні ’мінулагодні’, тагаро́чны ’тс’ (Нас.), тагасве́тны ’незямны, пасмяротны’, тагача́сны ’які існаваў у мінулым’ (ТСБМ), тагоча́сны ’тадышні’ (Ласт., Бяльк.). Да той (гл.), на базе спалучэнняў з таго боку, з таго свету, з таго року і пад., параўн. таго‑часу ’зараз жа’ (Нас.). Гл. таго.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па... і па-..., прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

1) закончанасці дзеяння, напр.: паставіць, пабудаваць, паказаць;

2) пачатку дзеяння, напр.: паляцець, паехаць, папаўзці;

3) нязначнай ці няпоўнай меры дзеяння, што адбываецца на працягу кароткага часу, напр.: пагаварыць, паскакаць, паспаць;

4) набыцця большай ступені якасці, уласцівасці, напр.: пахарашэць, пасталець;

5) няпэўнай працягласці, паўторнасці дзеяння, напр.: пакурваць, пакрыкваць, пагойдваць;

6) дзеянняў, якія адносяцца да многіх асоб, прадметаў, напр.: пахавацца, памерзнуць, пападаць;

7) у спалучэнні з прыставачнымі дзеясл. (звычайна незак.):

а) распаўсюджанне дзеяння на ўсё, многія аб’екты, напр.: паабіваць (яблыкі з дрэва), павыносіць (мэблю з хаты), паналаджваць (станкі), парассяляць (студэнтаў па кватэрах);

б) утварэнне дзеяння ўсімі, многімі асобамі, напр.: паабмарожвацца, павысяляцца, панакрывацца;

в) празмернасць дзеяння, напр.: панакупляць (рознай дробязі), папахадзіць (хадзіць доўга, многа), папахварэць (хварэць доўга);

г) абмежаванасць меры дзеяння, напр.: павыжынаць, павыядаць.

II. Утварае:

а) прыметнікі са знач.:

1) адносін да кожнага з указаных прадметаў ці адпаведнасці чаму-н., напр.: пагалоўны, падэкадны, пасільны;

2) указання на час пасля чаго-н., напр., пасмяротны;

б) прыметнікі і назоўнікі са знач. указання на месцазнаходжанне паблізу чаго-н., напр.: пагранічны, памор’е.

III. З прынал. займ. утварае прыслоўі са знач.:

1) у адпаведнасці з чыім-н. меркаваннем, жаданнем, напр.: па-свойму, па-твойму, па-нашаму;

2) з прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напр.: па-новаму, па-беларуску, па-казацку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)