паса́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -са́д, ж.

Службовае месца.

П. старшыні.

Штатная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паса́да

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Паса́да
Р. Паса́ды
Д. Паса́дзе
В. Паса́ду
Т. Паса́дай
Паса́даю
М. Паса́дзе

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паса́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. паса́да паса́ды
Р. паса́ды паса́д
Д. паса́дзе паса́дам
В. паса́ду паса́ды
Т. паса́дай
паса́даю
паса́дамі
М. паса́дзе паса́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паса́да ж. (служебное место) до́лжность; (ответственная должность — ещё) пост м.;

шта́тная п. — шта́тная до́лжность;

п. міні́стра — пост мини́стра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Месца на службе, звязанае з выкананнем пэўных абавязкаў. Пасада старшыні. □ Ад злосці больш яшчэ чарнее [ляснічы], З астатніх слоў Міхася лае, З пасады выгнаць пагражае. Колас. Бацька працаваў падзённа на чыгунцы, пасля яго прынялі на штатную пасаду рамонтным рабочым пад Магілёвам. С. Александровіч.

2. Уст. Сядзіба. На горцы ціхай, невысокай, Каля засценка недалёка, У бок дарогі, ў глыбі сада Стаяла панская пасада. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паса́да1 ’месца на службе, звязанае з выкананнем пэўных абавязкаў’ (ТСБМ). З польск. posada ’тс’.

Паса́да2 ’сядзіба’ (Бяльк.). Да паса́д2 (гл.).

Паса́да3 ’расада’ (Касп.). Пад уплывам дзеяслова пасадзі́ць ад раса́да (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасада, месца / не занятая: вакансія; чын (уст.); партфель (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Паса́д

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Паса́д
Р. Паса́да
Д. Паса́ду
В. Паса́д
Т. Паса́дам
М. Паса́дзе

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

старшы́нства, -а, н.

Пасада, званне старшыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамагістра́т

пасада

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прамагістра́т прамагістра́ты
Р. прамагістра́та прамагістра́таў
Д. прамагістра́ту прамагістра́там
В. прамагістра́та прамагістра́таў
Т. прамагістра́там прамагістра́тамі
М. прамагістра́це прамагістра́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)