парэ́нчы, -чаў (ед. парэ́нча ж.) пери́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парэ́нчы, ‑аў; адз. парэнча, ‑ы, ж.

Тое, што і поручні. Я часцяком адзін прыходзіў на гэты масток, абапіраўся на жалезныя парэнчы і глядзеў у бездань. Сабаленка. Ганя сагнулася, потым прыўзнялася і пабачыла снапок кмену з пераспелым цёмна-медным насеннем, прывязаны да парэнчы балкона. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парэ́нчы, парэ́нча ’поручні’ (ТСБМ, Шат., Грыг., Мат. АС Гродзеншчыны, Сл. ПЗБ), паре́нджи (Гарэц.), парэ́нджа, парэ́нжа (Бяльк.), парэ́нцы (Мат. Гом.) ’тс’, порэ́нджа, порэ́нджы, порэ́нчы ’падпорка пад стрэшку над ганкам; развілкі’ (ТС), парэ́джапарэнчы’ (Мат. АС, бых.). З польск. poręcz, poręcze, якое да рука (параўн. Брукнер, 458 і наст.). Ст.-бел. поренчъ, паренчъ ’поручань’ з XVII ст. (гл. Булыка, Даўн. запазыч., 253).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парэ́нча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. парэ́нча парэ́нчы
Р. парэ́нчы парэ́нчаў
Д. парэ́нчы парэ́нчам
В. парэ́нчу парэ́нчы
Т. парэ́нчай
парэ́нчаю
парэ́нчамі
М. парэ́нчы парэ́нчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прытрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Злёгку ўтрымацца, затрымацца за што‑н. Прытрымацца за парэнчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фалрэ́п, ‑а, м.

Спец. Засцерагальны трос, які замяняе парэнчы пры ўваходных трапах на суднах.

[Гал. valreep.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагну́цца сов. перегну́ться;

п. це́раз парэ́нчы — перегну́ться че́рез пери́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прытры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. за што. Злёгку трымацца.

П. за парэнчы.

2. чаго. Трымацца бліжэй да чаго-н.

П. правага боку дарогі.

3. перан., чаго. Стаяць за што-н., дзейнічаць згодна з чым-н., мець схільнасць да чаго-н.

П. цвёрдых перакананняў.

П. традыцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рысбе́рма, ‑ы, ж.

Спец. Частка гідратэхнічнага збудавання, прызначаная для ўмацавання рэчышча патоку. Старэйшыя спыняліся на мастку, глядзелі цераз парэнчы ўніз на прасмалены насціл вадабоя, на шчэбень рысбермы. Шамякін.

[Гал. rijsberm.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадабо́й, ‑я, м.

Спец. Умацаваная частка рэчышча ракі, якая прымае на сябе напор плыні вады з плаціны. Старэйшыя спыняліся на мастку, глядзелі цераз парэнчы ўніз на прасмалены насціл вадабоя. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)