паро́м
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
паро́м |
паро́мы |
| Р. |
паро́ма |
паро́маў |
| Д. |
паро́му |
паро́мам |
| В. |
паро́м |
паро́мы |
| Т. |
паро́мам |
паро́мамі |
| М. |
паро́ме |
паро́мах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
паро́м, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Пласкадоннае судна або плыт для пераправы цераз раку, возера і пад. людзей, павозак, грузаў.
Рачны п.
2. Велікагрузнае судна для перавозкі пасажыраў, грузаў, транспартных сродкаў.
Марскі п.
Ехаць паромам з Даніі ў Швецыю.
|| прым. паро́мны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паро́м, ‑а, м.
Плыт або пласкадоннае судна для перавозкі людзей або грузаў цераз рэчку, возера, праліў. — На беразе нідзе ні чоўніка, ні парома, а тут трэба хутчэй перапраўляцца, пакуль не заўважылі. Краўчанка. Як толькі прайшоў крыгаход, на рацэ затарахцеў буксірны катэр і пацягнуў з аднаго на другі бераг вялізны паром. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паро́м ’плыт або пласкадоннае судна для перавозкі людзей або грузаў цераз рэчку, возера, праліў’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк.; Маш., 130; Інстр. I), поро́м ’тс’ (ТС), паромшчык. Агульнаслав.: рус. поро́м, паро́м, укр. поро́м, ст.-рус. поромъ, польск. prom, чэш., славац. prám, серб.-харв. пра̏м, балг. прам. Прасл. pormъ. Роднасныя ў і.-е. мовах: ст.-ісл. farmr ’цяжар, ноша, груз’, ст.-в.-ням. farm, сяр.-в.-ням. varm ’човен, паром’, ст.-в.-ням. faran ’ехаць’, грэч. περάω ’пранікаю, праходжу’ (гл. Траўтман, 216; Фасмер, 3, 331 з літ-рай). Слав. слова не запазычана з ням. Prahm ’паром’, таму што апошняе ўзыходзіць да чэш. prám (гл. Фасмер, там жа; Махэк₂, 479).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паро́м-ледако́л
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
паро́м-ледако́л |
паро́мы-ледако́лы |
| Р. |
паро́ма-ледако́ла |
паро́маў-ледако́лаў |
| Д. |
паро́му-ледако́лу |
паро́мам-ледако́лам |
| В. |
паро́м-ледако́л |
паро́мы-ледако́лы |
| Т. |
паро́мам-ледако́лам |
паро́мамі-ледако́ламі |
| М. |
паро́ме-ледако́ле |
паро́мах-ледако́лах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
паро́м-ледако́л м. паро́м-ледоко́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паро́м-ледоко́л паро́м-ледако́л, род. паро́ма-ледако́ла м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пром ’паром’ (свісл., Сл. ПЗБ). З польск. prom ’тс’ (там жа). Этымалогію гл. паром.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)