па́растак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́растак па́расткі
Р. па́растка па́расткаў
Д. па́растку па́расткам
В. па́растак па́расткі
Т. па́расткам па́расткамі
М. па́растку па́растках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́растак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Маладая галінка, сцябло расліны з лісцем, якое вырасла ад больш старога сцябла ці ствала, або малая галінка, якая вырасла ад кораня асноўнай расліны.

Маладыя парасткі на старым ствале.

2. Сцябло расліны ў самым пачатку яго развіцця з насення.

Насенне пусціла парасткі.

3. звычайна мн., перан., чаго. Першае праяўленне, пачатак чаго-н., зародак.

Парасткі новага.

|| прым. па́расткавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́растак, -тка м.

1. побе́г, росто́к, о́тпрыск, приро́сток, отро́сток, волчо́к;

2. только мн. по́росль ж.;

вако́л пня ўзнялі́ся малады́я ~ткі — вокру́г пня подняла́сь молода́я по́росль;

3. перен. росто́к;

~ткі но́вага — ростки́ но́вого

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́растак, ‑тка, м.

1. Маладая галінка расліны, якая вырасла ад больш старога сцябла або ствала; флянс. [Пархвен] убачыў у небе чорны высокі ствол без голля і толькі адна тоўстая і таксама чорная галіна знізу зелянелася густымі новымі парасткамі. Чорны. // Малая галінка, якая вырасла ад кораня асноўнай расліны. У сене траплялася многа скошаных дубовых парасткаў. Шамякін. Хатка выглядае нібы нейкі звычайны ўзгорак сярод лугу, бо ўся яна густа зарасла зверху маладымі парасткамі лазы і крапівой. В. Вольскі.

2. Сцябло расліны ў самым пачатку яго развіцця з насення; расток. Лёгка, ледзь-ледзь .. [Тарэнта] кранае пальцам пясчынкі, разгортвае іх і намацвае мякаццю пальца.. востры канец жытняга парастка. Галавач. Раніцай, на васемнаццаты дзень яравізацыі бульбы, Мар’яна заўважыла на клубнях маленькія зеленавата-фіялетавыя парасткі. Стаховіч.

3. звычайна мн. (па́расткі, ‑аў); перан.; чаго. Першае праяўленне чаго‑н.; пачатак чаго‑н.; зародак. Камуністычныя суботнікі — першыя парасткі новых, камуністычных адносін да працы. □ Ранейшыя кпінкі Сцяпана і жартаўлівыя намёкі маці не прайшлі бясследна, яны пакінулі ў душы парасткі непрыязнасці, і гэтая непрыязнасць знайшла цяпер месца. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́растак ’маладая галінка расліны, якая вырасла ад больш старога сцябла або ствала, флянс; сцябло расліны’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб.). Дэрыват ад парасці < расці (гл.) з суф. ‑ак. Па́раска ’тс’ (Сл. ПЗБ) утворана ад таго ж дзеяслова з суф. ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

Маладая галінка, атожылак, парастак.

Адсадзіць г.

|| прым. гучко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драсён, -сёну, м.

Травяністая звычайна аднагадовая расліна сямейства драсёнавых.

|| прым. драсёнавы, -ая, -ае.

Д. парастак.

Сямейства драсёнавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расто́к, -тка́ і -тку́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. -тку́, гл. рост.

2. -тка́. Тое, што і парастак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флянс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адно каліва расады.

Флянсы капусты.

2. Бакавы парастак, пасынак.

|| прым. фля́нсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыро́стак, ‑тка, м.

Разм. Малады парастак расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)