папра́віцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папра́ўлюся папра́вімся
2-я ас. папра́вішся папра́віцеся
3-я ас. папра́віцца папра́вяцца
Прошлы час
м. папра́віўся папра́віліся
ж. папра́вілася
н. папра́вілася
Загадны лад
2-я ас. папра́ўся папра́ўцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час папра́віўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папра́віцца, -ра́ўлюся, -ра́вішся, -ра́віцца; зак.

1. Выправіць сваю памылку (звычайна пры выказванні).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Палепшыцца, змяніцца на лепшае.

Справы паправіліся.

3. Стаць здаравейшым; памажнець.

П. пасля санаторыя.

|| незак. папраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. папра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 2 і 3 знач.).

Пайшло на папраўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папра́віцца сов.

1. попра́виться, вы́здороветь; опра́виться;

2. (исправить ошибку) попра́виться;

3. попра́виться, пополне́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

1. Ачуняць, аднавіць свае сілы, здароўе (пасля хваробы, ранення). Захварэлі Шарык з Юркам у адзін дзень. Але Юрка паправіўся першы. Брыль. [Назарэўскі] расказаў, што не мог адразу ехаць, бо ранены і яшчэ не паправіўся. Чорны. / Разм. Пра часткі цела. Сёлета нага паправілася — дала жонка рады, націраючы бадзягай. Чыгрынаў. // Стаць паўнейшым, патаўсцець. На выгодзе жывучы, .. [Пракоп] паправіўся і скруглеў. Вітка.

2. Палепшыцца, змяніцца на лепшае. Перад світаннем паляцела навальніца. «Добра, як, — меркаваў Сяльчонак, — яравыя паправяцца. Трава таксама». Асіпенка. // Разм. Стаць лепшым у маральных адносінах, выправіцца. Я ведаў бацькаву лупцоўку і абяцаў паправіцца. Дамашэвіч. Не апошні ж .. [Сяргей] быў чалавек у вёсцы... Спадзявалася [Анісся], а мо паправіцца... Усё магло стацца, не такіх папраўлялі. Лынькоў.

3. Выправіць сваю памылку (звычайна пры выказванні). — Прагледзіце яшчэ раз з Дорай... з Дорай Змітраўнай, — паправіўся .. [Дзімін], — падумаеце. Карпаў.

4. Прыняць больш зручную позу. Лабановіч паправіўся на возе, дастаў папяросы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папраўля́цца гл. паправіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

попра́виться

1. (исправить ошибку) папра́віцца;

2. (выздороветь) папра́віцца, паздараве́ць, ачуня́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́здаравець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Стаць зноў здаровым, паправіцца пасля хваробы.

|| незак. выздара́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выздараўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оздорове́ть сов. (выздороветь) прост. папра́віцца, ачуня́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́чуняць

паправіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́чуняю вы́чуняем
2-я ас. вы́чуняеш вы́чуняеце
3-я ас. вы́чуняе вы́чуняюць
Прошлы час
м. вы́чуняў вы́чунялі
ж. вы́чуняла
н. вы́чуняла
Загадны лад
2-я ас. вы́чуняй вы́чуняйце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́чуняўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́здороветь сов. ачуня́ць, мног. паачу́ньваць; (поправиться) папра́віцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)