панара́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. панара́ма панара́мы
Р. панара́мы панара́м
Д. панара́ме панара́мам
В. панара́му панара́мы
Т. панара́май
панара́маю
панара́мамі
М. панара́ме панара́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

панара́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

1. Від мясцовасці з вышыні.

П. горада.

2. Вялікіх памераў карціна з аб’ёмнымі прадметамі на першым плане, змешчаная ўнутры круглага будынка з верхнім асвятленнем.

П.

Мінскага «катла».

3. Аптычная прылада для павелічэння дакладнасці наводкі гарматы (спец.).

|| прым. панара́мны, -ая, -ае.

Панарамны фільм (шырокаэкранны фільм, які дэманструецца на вялікім паўкруглым экране).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панара́ма ж., в разн. знач. панора́ма;

п. го́рада — панора́ма го́рода;

п. «Абаро́на Севасто́паля» — панора́ма «Оборо́на Севасто́поля»

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панара́ма, ‑ы, ж.

1. Від мясцовасці (звычайна з вышыні), якая цягнецца вельмі далёка. Калі падняцца на вапельную гару, а яна тут жа, крыху на захад ад мястэчка, і зірнуць у бок Нёмана, то перад вамі разгорнецца найпрыгажэйшая панарама. Колас. Панарамы лясоў і балот, Краявіды імшыстых нізін... І на Захад, на Поўнач, на Усход — Я ды край мой — адзін на адзін. Таўбін. // перан. Агульны шырокі агляд, апісанне якіх‑н. падзей у жыцці, у мастацкім творы. Перад намі ж не асобны гістарычны эпізод, не адна якая-небудзь з’ява, а хада гадоў, панарама мноства падзей перыяду рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Перкін. З майстэрствам .. пададзена ў рамане К. Чорнага «Вялікі дзень» панарама мнагадзённых баёў за Брэсцкую крэпасць. Кудраўцаў.

2. Вялікая карціна з аб’ёмным першым планам, змешчаная ўнутры круглага будынка з верхнім асвятленнем. Севастопальская панарама.

3. Абсталяванне, пры дапамозе якога невялікія карціны здаюцца павялічанымі пры разглядзе праз аптычнае шкло.

4. Спец. Аптычная прылада для павелічэння дакладнасці наводкі гарматы. Было відаць, як хлопцы на хвіліну прыпыняліся, наводчык прыпадаў да панарамы, страляў, пасля ўсе пасоўваліся зноў далей. Карпюк.

[Ад грэч. pán — усё і hórama — відовішча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панара́ма ’від мясцовасці (звычайна з вышыні), якая цягнецца вельмі далёка’ (ТСБМ). З рус. панора́ма (Крукоўскі, Уплыў, 78). У рус. з зах.-еўрап. моў, дзе з лац. panorāma < грэч. πᾶν ’усе’ і ὅρᾱμα ’від’, відовішча’ (Фасмер, 3, 198).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панора́ма в разн. знач. панара́ма, -мы ж.;

панора́ма го́рода панара́ма го́рада;

Севасто́польская панора́ма Севасто́пальская панара́ма;

установи́ть у́ровень на панора́ме устанаві́ць грунтва́гу на панара́ме;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэрэара́ма, ‑ы, ж.

Панарама са стэрэаскопам, дзякуючы якому ствараецца поўнае ўражанне аб’ёмнасці аб’екта з адчуваннем перспектывы.

[Ад грэч. stereos — прасторавы і horama — від.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туне́ль, ‑я, м.

Штучны скразны праход у гарах або пад зямлёй для транспарту, пешаходаў, каналаў і пад. Раптам тунель скончыўся, і перад намі раскрылася панарама Нью-Йорка. Новікаў. Час ад часу цягнік улятаў у тунель, і тады грукат колаў мацнеў, пераходзіў у гром, і на вушы, як у самалёце, пачынала знесці сціснутае паветра. «Полымя». // Доўгі праход, які ўтвараецца чым‑н. Верхавіны гэтых дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі цяністы зялёны тунель. Чарнышэвіч. Іван Васільевіч гаспадарлівым вокам азіраў пабудовы, дарожкі, тунелі з вінаградных лоз, што некалі давалі прываблівы цень. Шамякін.

[Англ. tunnel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каляро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Афарбаваны ў які‑н. колер, не чорны і не белы. Каляровае шкло. Каляровыя алоўкі. □ Каляровыя палосы перасякалі неба з захаду на ўсход. На поўдні яны былі яскрава-чырвонымі, над галавою — нейкія жоўтыя. Шамякін. // Рознакаляровы. Каляровы фільм. Каляровая лінагравюра. □ Пярэстая панарама горада, раскінута, як каляровы бухарскі халат. Бядуля. То незвычайную медную гайку прывязе бацька, то фарфоравы ізалятар, .. а то проста, каменьчыкаў розных, каляровых. Лынькоў.

2. Не белы, з чорнай або жоўтай скурай (пра людзей). Каляровае насельніцтва. Каляровыя народы.

3. Які мае адносіны да вытворчасці ўсіх металаў, акрамя жалеза. Каляровая металургія.

•••

Каляровыя металы гл. метал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгарну́цца сов.

1. в разн. знач. разверну́ться;

ху́стка ~ну́лася — плато́к разверну́лся;

паку́нак ~ну́ўся — паке́т разверну́лся;

р. для бо́ю — разверну́ться для бо́я;

у́ліся спрэ́чкі — разверну́лись пре́ния;

тут не́льга р. — здесь нельзя́ разверну́ться;

2. (о книге, тетради) раскры́ться, откры́ться;

3. (о чём-л. скомканном) распра́виться, распрями́ться;

4. (о цветах, листьях и т.п.) раскры́ться, распусти́ться; разви́ться;

5. (о ветвях, кроне дерева) раски́нуться;

6. (стать видимым) откры́ться; (занять большое пространство) раски́нуться, распростере́ться;

у́лася шыро́кая панара́ма — откры́лась широ́кая панора́ма;

7. (разместить свои вещи, имущество) разложи́ться, расположи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)