паналіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што і чаго. Напоўніць усю або нейкую колькасць пасуды чым-н. вадкім.

П. бочкі вадой.

2. чаго. Разліць якую-н. вадкасць у многіх месцах.

П. чарніла на стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паналіва́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паналіва́ю паналіва́ем
2-я ас. паналіва́еш паналіва́еце
3-я ас. паналіва́е паналіва́юць
Прошлы час
м. паналіва́ў паналіва́лі
ж. паналіва́ла
н. паналіва́ла
Загадны лад
2-я ас. паналіва́й паналіва́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паналіва́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паналіва́ць сов. (о многом, во множестве)

1. нали́ть;

2. (о злаках) нали́ться, нали́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паналіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і чаго. Напоўніць усю або нейкую колькасць пасуды чым‑н. вадкім. Паналіваць бочкі вадой. □ Гаспадар узяў гладыш і паналіваў у шклянкі малака. Галавач. / у безас. ужыв. Увесну слабы на пясках дзёран сагнала вадою, паналівала ставочкі. Карамазаў.

2. чаго. Разліць якую‑н. вадкасць у многіх месцах. Паналіваць чарніла на стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паналіва́ны нали́тый; см. паналіва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наплеска́ть сов. наплю́хаць; (налить) налі́ць, мног. паналіва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наплагу́ніцьпаналіваць’ (карэл., Сцяшк. Сл.). Няясна, магчыма, звязана з пляга ’дрэннае надвор’е’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нали́ть сов. налі́ць, мног. паналіва́ць; (влить) улі́ць, мног. паўліва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напо́лнить сов. напо́ўніць, мног. панапаўня́ць; (заполнить до предела) запо́ўніць, мног. пазапаўня́ць; (налить) налі́ць, мног. паналіва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазахо́дзіцца, ‑ходзіцца; ‑ходзімся, ‑ходзіцеся, ‑ходзяцца; зак.

Разм.

1. Дайсці да самай высокай ступені праяўлення якога‑н. пачуцця, стану і пад. — пра ўсіх, многіх. Колькі ні было моладзі, усе аж пазаходзіліся, смеючыся. Дубоўка. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Анямець — пра ўсё, многае. Пазаходзіліся пальцы ад холаду.

2. Памерці — пра ўсіх, многіх. [Ніна:] — Памучылася маці з .. [дзецьмі] за вайну, як яны там з голаду не пазаходзіліся. Арабей. [Паўлісе] таксама пара на сваю ферму: каб хаця дзяўчаты не забылі паналіваць вады куранятам, а то пазаходзяцца ад смагі — гарачыня такая!.. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)