паналіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што і чаго. Напоўніць усю або нейкую колькасць пасуды чым-н. вадкім.

П. бочкі вадой.

2. чаго. Разліць якую-н. вадкасць у многіх месцах.

П. чарніла на стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)