памы́йніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. Памыйная яма, месца, куды выліваюць памыі.

2. Пасудзіна, у якую зліваюць памыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памы́йніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. памы́йніца памы́йніцы
Р. памы́йніцы памы́йніц
Д. памы́йніцы памы́йніцам
В. памы́йніцу памы́йніцы
Т. памы́йніцай
памы́йніцаю
памы́йніцамі
М. памы́йніцы памы́йніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

памы́йніца ж. помо́йка; вы́греб м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памы́йніца, ‑ы, ж.

1. Памыйная яма, месца, куды выліваюць памыі.

2. Пасудзіна, у якую зліваюць памыі. Адам зайшоў у хату.., кіўнуў нязванаму госцю галавой і з гаспадарскай заклапочанасцю ступіў да памыйніцы, стаў паліваць з кубка сабе на рукі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

помо́йка разг. памы́йніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памы́і, -яў.

Брудная вада з харчовымі адкідамі пасля мыцця пасуды і пад.

Балейка для памыяў.

Абліць памыямі каго-н. (таксама перан.: ачарніць, абняславіць).

|| прым. памы́йны, -ая, -ае.

Памыйная яма (памыйніца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Памы́і ’брудная вада пасля мыцця чаго-н.’ Рус. помо́и, укр. поми́і, ст.-рус. помынь, царк.-слав. помыѧ, польск. pomyje. Ад памыць < мыць (гл.) з суф. ‑j‑ (гл. Фасмер, 3, 323). Дэрываты: памы́йніца ’памыйная яма’, палес. помы́йнік ’вугал у хаце, дзе ставяць посуд’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)