паму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

Зведаць муку, мучэнне на працягу якога-н. часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паму́чыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паму́чуся паму́чымся
2-я ас. паму́чышся паму́чыцеся
3-я ас. паму́чыцца паму́чацца
Прошлы час
м. паму́чыўся паму́чыліся
ж. паму́чылася
н. паму́чылася
Загадны лад
2-я ас. паму́чся паму́чцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час паму́чыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паму́чыцца сов. пому́читься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Мучыцца некаторы час. [Максім:] — Не трэба так абыякава адносіцца да яго пачуцця.. Не кахаеш — так і скажы. Хлопец памучыцца і супакоіцца. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пома́яться сов., прост. паму́чыцца, памардава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

помыта́риться паму́чыцца, папаку́таваць, пагарава́ць, памардава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пому́читься паму́чыцца, (долго, неоднократно) папаму́чвацца; папаму́чыцца; папаку́таваць;

пому́читься на войне́ паму́чыцца (папаку́таваць) на вайне́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакавэ́нчыцца

‘папакутаваць, памучыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пакавэ́нчуся пакавэ́нчымся
2-я ас. пакавэ́нчышся пакавэ́нчыцеся
3-я ас. пакавэ́нчыцца пакавэ́нчацца
Прошлы час
м. пакавэ́нчыўся пакавэ́нчыліся
ж. пакавэ́нчылася
н. пакавэ́нчылася
Загадны лад
2-я ас. пакавэ́нчыся пакавэ́нчыцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пакавэ́нчыўшыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Многа, доўга памучыцца; нацярпецца мук, гора. — [Дачка] ж у мяне адна-адзіная. Нікуды яе не адпушчу. Хопіць таго, што ў вайну колькі намучыліся. Сапрыка. // Зазнаць шмат цяжкасцей, памучыцца з кім‑, чым‑н. Намучыцца ў дарозе з маладым канём. // Вельмі стаміцца. [Цешча:] — Адам! Ну зірні ж на свайго сына... Толькі ціхенька, не разбудзі Мар’яны. Намучылася, бедная. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пратарнава́ццапамучыцца, папакутаваць’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да тарнава́цца ’прыстасоўвацца, звыкацца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)