памо́чніца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. памо́чніца памо́чніцы
Р. памо́чніцы памо́чніц
Д. памо́чніцы памо́чніцам
В. памо́чніцу памо́чніц
Т. памо́чніцай
памо́чніцаю
памо́чніцамі
М. памо́чніцы памо́чніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

памо́чніца ж. помо́щница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памо́чніца, ‑ы, ж.

Жан. да памочнік (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памо́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які памагае каму-н. у чым-н.

П. у рабоце.

2. Тое, што і намеснік (у 2 знач.).

П. машыніста цеплавоза.

|| ж. памо́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

помо́щница памо́чніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наме́сніца, ‑ы, ж.

1. Жан. да намеснік (у 1, 2 знач.).

2. Памочніца настаяцельніцы ў жаночым манастыры.

3. Жонка намесніка (у 4, 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подру́чница (выполняющая подсобную работу) падру́чная, -най ж., спадру́чная, -най ж.; (помогающая) памага́тая, -тай ж.; (помощница) памо́чніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звыш, прыназ. з Р.

Спалучэнне з прыназоўнікам «звыш» выражае:

Колькасныя адносіны

1. Ужываецца пры абазначэнні перавышэння якой‑н. меры, нормы. Выпусціць прадукцыю звыш плана.

2. Ужываецца пры абазначэнні дзеяння або прадмета, у дадатак да якіх што‑н. робіцца, называецца і пад.; адпавядае па значэнню словам: «акрамя», «апрача». Звыш усяго гэтага, як апошні доказ Міхасёвай сталасці, да яго прыстаўлена памочніца. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпу́ля, ‑і, ж.

1. Тое, што і шпулька (у 1, 2 і 3 знач.). Волька напрадзе за вечар шпулю, а мама дзве ручайкі. Пальчэўскі. Гурчыць паціху самапрадка, Кудзеля — як на каравуле, І спіць памочніца дзіцятка Пад манатонны шорхат шпулі. Гаўрусёў.

2. Пасадка з драўніны ці кардону, якая надзяваецца на верацяно для намотвання на яе пражы. Бабуля сядзіць на тапчане. Худыя, парэпаныя пальцы наўздагад вядуць тонкую кужэльную нітку, пускаючы яе на шпаркую шпулю калаўротка. Брыль.

3. Спец. Стрыжань для намотвання дроту, кабелю і пад., а таксама намотаны сам дрот, кабель і пад. Партызаны захапілі шпулю кабелю і па балоце зайшлі ім [гітлераўцам] наперад. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)