палірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Націраючы, надаваць люстрана-гладкі выгляд чаму-н.

П. мэблю.

П. ногці.

|| зак. напалірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны і адпалірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. палірава́нне, -я, н. і паліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. палірава́льны, -ая, -ае і паліро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палірава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. паліру́ю паліру́ем
2-я ас. паліру́еш паліру́еце
3-я ас. паліру́е паліру́юць
Прошлы час
м. палірава́ў палірава́лі
ж. палірава́ла
н. палірава́ла
Загадны лад
2-я ас. паліру́й паліру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час паліру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

палірава́ць несов. полирова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Апрацоўваць паверхню чаго‑н., каб надаць ёй люстрана-гладкі выгляд. Паліраваць мэблю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палірава́ць ’апрацоўваць паверхню чаго-н., каб надаць ёй люстрана-гладкі выгляд’ (ТСБМ). Ст.-бел. полеровати ’тс’ (XVI ст.) < польск. polerować < ням. polieren ’тс’ (Булыка, Запазыч., 251). Для сучаснага бел. паліраваць магчыма і рус. пасрэдніцтва. Рус. полирова́ть < ням. polieren з франц. polir, лац. polīre ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 309).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпалірава́ць гл. паліраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

полирова́ть несов. палірава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отполиро́вывать несов. адпаліро́ўваць, палірава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

светлова́ть несов., спец. палірава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палірава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да паліраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)