па́льчык гл. палец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Па́льчык

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Па́льчык
Р. Па́льчыка
Д. Па́льчыку
В. Па́льчык
Т. Па́льчыкам
М. Па́льчыку

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́льчык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́льчык па́льчыкі
Р. па́льчыка па́льчыкаў
Д. па́льчыку па́льчыкам
В. па́льчык па́льчыкі
Т. па́льчыкам па́льчыкамі
М. па́льчыку па́льчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́льчык м., уменьш.-ласк. па́льчик;

~кі аблі́жаш — па́льчики обли́жешь;

хадзі́ць на ~ках — ходи́ть на цы́почках

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́льчык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да палец (у 1, 2 знач.).

•••

Пальчыкі абліжаш (абліжаце) гл. абліваць.

Хадзіць на пальчыках гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

1. Адна з пяці рухомых канцавых частак кісці рукі, ступні нагі (у чалавека) або лапы (у жывёлы).

Безыменны палец.

2. У машынах, механізмах і пад.: замацаваная дэталь у выглядзе акруглага стрыжня (спец.).

Поршневы п.

Праз пальцы глядзець на каго-што (разм., неадабр.) — свядома не заўважаць каго-, што-н.; абыякава ставіцца да каго-, чаго-н.

Ведаць як свае пяць пальцаў каго-што (разм.) — ведаць вельмі добра.

Пальцам паказваць на каго-што (разм.) — указваць, звяртаць асобую ўвагу на каго-, што-н.

|| памянш. па́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. па́льцавы, -ая, -ае.

П. сустаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тол, ‑у, м.

Выбуховае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў артылерыі і пры падрыўных работах; тратыл. Рыгор .. мініраваў дарогу. Прыклаў да рэйкі тол — раз! Воскам прыклеіў наверсе пальчык узрыва[льніка] — два! Гатова! Краўчанка.

[Скарачэнне слова трынітраталуол.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палю́х, палюхі, палюхе ’клёцкі з цёртай бульбы’ (Сл. Брэс.). Польск. paluch ’тс’. Паводле Варш. ел. (IV, 297), з paluchпальчык’ < раіес.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́льчик уменьш.-ласк. па́льчык, -ка м.;

ма́льчик с па́льчик хло́пчык з но́гцік;

па́льчики обли́жешь па́льчыкі аблі́жаш.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пелюшо́к1 ’варэнік без начынкі’ (брагін., Нар. словатв.), параўн. пелю́шкі ’пернікі’ (Растарг.). З польск. paluszek ’від пернікаў у выглядзе пальчыка’ < ’пальчык’. Пе‑ замест па‑ пад уплывам лексемы пельмені.

Пелюшо́к2 ’пень’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Памянш. ад пень (гл.), параўн. польск. pieniuszek < pień ’пень’ (з менай нʼ > лʼ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)