пальча́тка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пальча́тка |
пальча́ткі |
| Р. |
пальча́ткі |
пальча́так |
| Д. |
пальча́тцы |
пальча́ткам |
| В. |
пальча́тку |
пальча́ткі |
| Т. |
пальча́ткай пальча́ткаю |
пальча́ткамі |
| М. |
пальча́тцы |
пальча́тках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пальча́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца.
Скураныя пальчаткі.
Кінуць пальчатку каму-н. (таксама перан.: выклікаць на барацьбу, на спаборніцтва — сімвал выкліку на дуэль у мінулым). Баксёрская п. (прадмет рыштунку баксёра). Першая п. (перан.: пра лепшага баксёра).
|| прым. пальча́ткавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пальча́тка ж. перча́тка;
◊ кі́нуць ~ку — бро́сить перча́тку;
падня́ць ~ку — подня́ть перча́тку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пальча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца. Маёр высока падымае бровы, крывіць ўсмешку і, надзеўшы пальчаткі, ідзе на сяло. Скрыган. Скінуўшы скураныя пальчаткі і ўзняўшы вышэй на лоб чорную вушанку, .. [Лёнеў бацька] прывітаўся з паляўнічымі. Ваданосаў. // Уст. Металічны футляр, які надзяваўся рыцарам на руку ў час бітвы.
•••
Кідаць пальчатку гл. кідаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пальча́тка ’рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца’. Укр. пальча́тка. Да па́лец (гл.), у выніку кандэнсацыі словазлучэння пальчатая рукавіца. Магчыма, калька рус. перчатка < перст ’палец’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мітэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жаночая пальчатка без пальцаў.
[Фр. mitaine — пальчатка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Піршча́тка ’пальчатка’ (чач., Мат. Гом.). З ’перечитка (параўн. рус. перечитки, перчатки ’гіяціпальцавыя рукаўчыкі, адзенне на рукі’, переіцатка ’пальчатка’). Да перст, персцень/ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мітэнка ’жаночая пальчатка без пальцаў’ (ТСБМ), рус. митенка ’скураная пальчатка’. З франц. mitaine ’тс’ (праз польск. mitenka), якое з нар.-лац. *medietāna ’раздзеленая пасярэдзіне’ (Фасмер, 2, 629).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перча́тка пальча́тка, -кі ж.;
◊
бро́сить перча́тку кі́нуць пальча́тку;
подня́ть перча́тку падня́ць пальча́тку;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ва́рыжкі ’пальчаткі’ (Касп.). Таго ж паходжання, што і рус. ва́режка, ва́рега, ва́рьга, варяга ’пальчатка’ (да варя́г ’вараг’; гл. Фасмер, 1, 274). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна меркаваць, што бел. ва́рыжкі запазычана непасрэдна з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)