палыха́ць
дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
палыха́е |
палыха́юць |
| Прошлы час |
| м. |
палыха́ў |
палыха́лі |
| ж. |
палыха́ла |
| н. |
палыха́ла |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
палыха́ючы |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
палыха́ць, ‑ае; незак.
1. Гарэць зыркім, яркім полымем. З раніцы да вечара палыхалі горны ў кузні. Хадкевіч. Над горадам палыхалі пажары. Дудо. // Вылучаць жар, веяць гарачынёй. Гарачым цяплом палыхала ад топкі. Лынькоў. // перан. Аб моцным, бурным праяўленні чаго‑н. Над светам палыхала ўжо вялікая вайна. Навуменка.
2. Свяціцца яркім святлом. Па-ранейшаму палыхаў захад, а далёка ў вёсцы спявалі дзяўчаты і часам парыпваў гармонік. Лупсякоў. Паўнеба на захадзе палыхала вялізным зарывам. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Палыха́ць ’гарэць зыркім, яркім полымем; свяціцца яркім святлом’. Рус. полыха́ть ’тс’, укр. полохну́ти ’успыхнуць, разгарэцца’. Звязваюць з паласнуць (гл.) або з по́лах (Фасмер, 3, 321).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
палыха́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. палыхаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да палыхаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пышэ́ць 1 ’раз’ядацца, таўсцець’ (Жыв. НС). Ітэратыў да пы́хаць у значэнні ’ўздымацца, надзімацца’ (гл.).
Пышэ́ць 2 (пъшэ́ць) ’пашчыпваць (у роце)’ (ушац., Нар. лекс.). Ітэратыў да пы́хаць (гл.), у значэнні ’гарэць, палыхаць’, параўн. пыш ’прысак’ і пры́шчыць ’шчыпаць, балець (пра рану)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гарэць / ярка: палаць, палыхаць / вялікім полымем: шугаць / слаба: курэць
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)