Пале́скі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Пале́скі
Р. Пале́скага
Д. Пале́скаму
В. Пале́скі
Т. Пале́скім
М. Пале́скім

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пале́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пале́скі пале́ская пале́скае пале́скія
Р. пале́скага пале́скай
пале́скае
пале́скага пале́скіх
Д. пале́скаму пале́скай пале́скаму пале́скім
В. пале́скі (неадуш.)
пале́скага (адуш.)
пале́скую пале́скае пале́скія (неадуш.)
пале́скіх (адуш.)
Т. пале́скім пале́скай
пале́скаю
пале́скім пале́скімі
М. пале́скім пале́скай пале́скім пале́скіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пале́скі поле́сский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поле́сский пале́скі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тальва́ ’падгорле ў каровы’ (зах.-палес., Бел.-укр. ізал.). Паводле Дзендзялеўскага (там жа, 25), палескі рэгіяналізм няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Малажа́й, моложе́й, моложяй ’атава’ (Клім.; драг., Жыв. сл., Сл. Брэс.). Палескі рэгіяналізм, утвораны ад mold‑ пры дапамозе суфікса ‑ějь. Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віслагу́бец ’чалавек з тоўстымі абвіслымі губамі’ (глус., Янк. Мат.). Да ві́слы (гл.) і губы + суф. ‑ец (< ‑ьcь). Сюды ж віслагу́бы і віслагу́буй (Янк. Мат.). Канчатак ‑уй — тыповы палескі пераход ы → у.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляні́ца ’лён, ачэсаны на жалезнай шчотцы’ (пін., Шатал.), палес. ляны́ца, лени́ця, льняні́ца, льляны́ца ’высокагатункавае валакно’, ’кужаль’. Палескі рэгіяналізм (з суфіксам ‑іца, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110). Да лён (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Маладажэня, молодожэня ’хлопец ці дзяўчына перад вяселлем’ (ТС). Відавочна, з польск. młodożeństwo ’тс’, młodożeniec ’малады’. На Палессі пашыраны назвы малады і маладая ’шлюбная пара ў час вяселля’. Параўн., аднак, серб.-харв. младо́жења ’жаніх’, ’малады (у час вяселля)’. Магчыма, гэта палескі архаізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Раса́ўка, роса́ўка ’жытні дэман, якім палохалі дзяцей, русалка’ (ТС), роса́лка ’тс’ (Выг.): роса́лка лякала дытэй, шоб жыта ны мя́лы; страшная, з роспу́шчанымы коса́мы (брэсц., Леванц.). Палескі варыянт традыцыйнай назвы руса́лка ’тс’ (гл.) у выніку збліжэння з раса1 (гл.). Аднак параўн. расаватначка ’тс’ (гл. расаваць), што хутчэй сведчыць пра сувязь з раса2 (< *ręsa) або раса3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)