палахлі́вец
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
палахлі́вец |
палахлі́ўцы |
| Р. |
палахлі́ўца |
палахлі́ўцаў |
| Д. |
палахлі́ўцу |
палахлі́ўцам |
| В. |
палахлі́ўца |
палахлі́ўцаў |
| Т. |
палахлі́ўцам |
палахлі́ўцамі |
| М. |
палахлі́ўцу |
палахлі́ўцах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
палахлі́вец, -лі́ўца м., разг. трус; труси́шка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
палахлі́вец, ‑ліўца, м.
Разм. Палахлівы, нясмелы чалавек. [Жонка:] — Палахлівец ты, вось што я табе скажу. Ты ўсяго баішся. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палахлі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы; Р мн. ‑лівак; ж.
Жан. да палахлівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ле́кач ’палахлівец’ (пін., Нар. лекс.). Да ляк© (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́зік ’дзеяч’ (Янк. Мат.). Ад рызыкава́ць (гл.) з дапамогай суф. ‑ік як дры́жык ’палахлівец’, вы́цік ’плакса’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Страшко́ ‘страхапуд’ (Сл. Брэс.), ‘палахлівец’ (Клім.). Вытворнае ад страшыць (гл.) з суф. ‑к‑, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46. Сюды ж стра́шко ‘страшна’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туля́ка ‘бадзяга, валацуга’ (Нас., Некр. і Байк., Янк. 3.), ‘палахлівец’ (Ф. Янкоўскі), ст.-бел. тулакъ ‘бадзяга’ (ГСБМ). Параўн. польск. tułák ‘тс’ (з чэш., Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401), дыял. tulak ‘балван, дурань’, в.-луж. tulak ‘праныра’, чэш. tulak ‘бадзяга, валацуга’. Відаць, незалежныя ўтварэнні ад *tulati sę, гл. туляга, туляцца, акрамя старабеларускага, якое, хутчэй за ўсё, праз польскую мову з чэшскай. Варыянтнасць канца слова адлюстроўвае сінанімію суфіксаў у беларускай мове, што датычыць назоўнікаў агульнага роду на ‑яка і ‑яга, гл. Сцяцко, Афікс, наз., 176–179.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)